29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх клубах ізноў міліцэйскія аблавы

У менскіх клубах ізноў міліцэйскія аблавы

Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся з праверкамі ў клубы «Каста Дзіва» і «6А».

У клубе «6А» былі затрыманыя 7 чалавек. Сярод іх ёсць як ЛГБТ-актывісты, так і назіральнікі, якія спецыяльна прыехалі ў клуб, каб зафіксаваць тое, што ў апошні час у ім адбываецца. Падчас рэйду былі затрыманыя прадстаўнікі РПГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт», і Згуртавання беларускіх студэнтаў, піша ampby.org.

Усе затрыманыя падчас рэйду ў клубе, адпушчаныя пасля высвятлення асобы. Некаторыя затрыманыя адзначаюць, што ў іх адрас супрацоўнікі праваахоўных органаў лаяліся нецэнзурнай лаянкай.

Адна з наведвальніц клуба Людміла Волкава паведаміла, што супрацоўнікі праваахоўных органаў пагражалі ёй складаннем пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 17.05 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («занятак прастытуцыяй»).

Таксама супрацоўнікі міліцыі патрабавалі даць тлумачэнні з нагоды яе знаходжання ва ўстанове, аднак яна і яшчэ дзве актывісткі ад дачы якіх-небудзь тлумачэнняў адмовіліся.

У большасці наведвальнікаў клуба «6А» былі перапісаныя пашпартныя звесткі, у тым ліку, звесткі аб рэгістрацыі на сталае месца жыхарства. Такія ж звесткі былі перапісаныя і ў некаторых наведвальнікаў бар-клуба «Каста Дзіва». Усе затрыманыя ў гэтым клубе былі дастаўленыя ў ГУУС Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў падчас апытанняў цікавіліся, ці былі выпадкі наведвання гэтай установы непаўналетнімі асобамі, і ці далучаліся такія асобы да антыграмадскай дзейнасць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках