20 красавiка 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі гатовы падзяліцца паўнамоцтвамі

14
Саакашвілі гатовы падзяліцца паўнамоцтвамі

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вечарам у пятніцу ўсё ж выступіў з тэлезваротам да грузінскага народу.

Першапачаткова планавалася, што прэзідэнт выступіць з Нацыянальнай бібліятэкі, але туды яго не пусціў натоўп. У выніку трансляцыю арганізавалі з рэзідэнцыі, піша NEWSru.com.

Міхаіл Саакашвілі выказаў шкадаванне аб тым, што адбылося ля будынка Нацбібліятэкі. «На жаль, мне не далі магчымасці выступіць з штогадовым дакладам у парламенце, не далі магчымасці і выступіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аб гэтым можна толькі шкадаваць, бо была парушаная шматгадовая традыцыя», - сказаў Саакашвілі.

Ён адзначыў, што ў свеце не было прэцэдэнту, каб прэзідэнту краіны не дазволілі публічна выступіць. «Я хачу выбачыцца не толькі перад сваім народам, але і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса за інцыдэнт і дзеянні паліцыі, хутчэй за бяздзейнасць паліцыі, бо я, як кіраўнік дзяржавы, адказны за захаванне парадку», - сказаў ён.

«Новы ўрад мае намер змяніць канстытуцыю і фактычна вылегчаць паўнамоцтвы прэзідэнта, мае намер нівеляваць і ролю парламента. Я падкрэсліваю, што гатовы да скарачэння маіх паўнамоцтваў, але я супраць падпарадкавання парламента ўраду», - заявіў Саакашвілі.

Ён таксама выказаўся супраць новай ініцыятывы ўрада аб скасаванні наўпроставых прэзідэнцкіх выбараў і абрання прэзідэнта ў парламенце.

Пры гэтым Саакашвілі мяркуе, што ў Грузіі няма іншага шляху, акрамя еўрапейскага. «Грузія павінна далей інтэгравацца ў НАТО і Еўразвяз». З ягоных слоў, усе іншыя шляхі - пустэча, якая ні да чаго не прывядзе краіну.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «у рэшце лёс Грузіі вызначаецца не ў Вашынгтоне ці Маскве, а яго вызначае грузінскі народ, які стаў больш дасведчаным і мудрэйшым». Прэзідэнт мяркуе, што людзі, у тым ліку ў ягонай партыі, многаму навучыліся асабліва пасля апошніх выбараў у краіне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках