19 красавiка 2024, Пятніца, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктара Юшчанку выключылі з уласнай партыі

22
Віктара Юшчанку выключылі з уласнай партыі

Былога прэзідэнта Украіны выключылі з партыі «Наша Украіна», якую ён узначальваў, за спрыянне ўладзе.

Як заявіў на брыфінгу ў Кіеве сябра палітрады «Нашай Украіны» Сяргей Бандарчук, Віктар Юшчанка аддаваў месцы ў выбарчых камісіях прыхільнікам «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча, не выканаў абяцанне выплаціць запазычанасці партыі, а цяпер блакуе скліканне з'езда партыі, каб не даваць справаздачу за гэтыя дзеянні, паведамляе NEWSru.com.

Бандарчук растлумачыў: «Наша Украіна» мяркуе, што падчас парламенцкіх выбараў 2012 года паводле пастановы Юшчанкі былі праведзеныя замены чальцоў у акруговыя ды ўчастковыя камісіі ад Украінскай народнай партыі і «Нашай Украіны» у паўднёвых і ўсходніх абласцях краіны на прадстаўнікоў кіраўнічай Партыі рэгіёнаў, што «прычыніла значную шкоду аўтарытэту партыі». «Такімі дзеяннямі Віктар Юшчанка здрадзіў праграмным ідэям партыі», - гаворыцца ў пастанове партыі.

Акрамя таго, Юшчанка не выканаў узятыя на сябе публічныя абавязанні аб выплаце запазычанасці партыі за 2009 год. «З мэтай пазбягання справаздач і адказнасці пры дапамозе падкантрольных яму чальцоў прэзідыума Юшчанка блакуе скліканне з'езда партыі і спрабуе незаконным спосабам захапіць кіраўніцтва ў партыі», - адзначыў Бандарчук.

Апазіцыя і раней заяўляла, што Юшчанка быў хаўруснікам дзейнай улады на мінулых парламенцкіх выбарах. «Наша Украіна» на выбарах у Вярхоўную Раду набрала ўсяго 1,1% галасоў выбарцаў, не пераадолеўшы мінімальны 5% бар'ер.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках