У бэльгійскім аэрапорце разбіўся самалёт
15- 9.02.2013, 22:21
Пасажырскі самалёт Cessna разбіўся ў бэльгійскім аэрапорце Шарлеруа.
Як паведамляе RTL, паводле папярэдніх звестак, у выніку катастрофы загінулі 5 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Паведамляецца, што ў рэйса паўсталі праблемы адразу пасля ўзлёту, пілот распачаў спробу вярнуцца ў аэрапорт, але самалёт разбіўся побач з узлётна-пасаднай палосай.
RTL паведамляе, што на самалёце разбілася сям'я з пяці чалавек.