20 красавiка 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Беларусь у 2013 годзе чакае новы крызіс

112
Выведка ЗША: Беларусь у 2013 годзе чакае новы крызіс

(абноўлена) Эканамічная сітуацыя ў Беларусі застаецца хісткай, краіна можа сутыкнуцца з новым эканамічным крызісам.

Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША Джэймса Клэпера, прысвечаным сучасным пагрозам, піша РІА «Новости».

«Аляксандр Лукашэнка перажыў крызіс, які стаў самай моцнай пагрозай яго ўлады з 1994 года. Карэкціроўкі і фінансавая дапамога з боку Расеі нівеліравалі большасць негатыўных наступстваў гэтага крызісу, а таксама прывялі да паступовага згасання апазіцыйнага руху», - гаворыцца ў дакладзе за 2012 год, які Джэймс Клэпер прадставіў у аўторак у сенацкім камітэце па выведцы.

«Разам з тым, эканамічная сітуацыя ў Беларусі застаецца хісткай, і адмова Лукашэнкі ад структурных рэформаў стварае верагоднасць таго, што краіна ўступіць у новы эканамічны крызіс у 2013 годзе», - гаворыцца ў дакуменце.

Беларускія эканамісты пацвярджаюць, што гэты год будзе для ўладаў адным з самых цяжкіх. Пра гэта заявіў Леанід Заіка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Эканамічныя пагрозы дастаткова высокія. Гэты год вылучаецца неабходнасцю заплаціць як мінімум тры мільярды даляраў па пазыках. Такіх грошай пакуль няма. З пункту гледжання забеспячэння прыросту валютнай плыні сітуацыя, у прынцыпе, не лепш, чым у мінулым годзе», - сказаў эканаміст.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках