28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце «Мінск» заблакаваныя тысячы людзей. Адміністрацыя самаўхілілася

39

Праз снегавую завею ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» больш за 2 тысячы чалавек апынуліся заблакаваныя.

Як паведамляе карыстальнік Facebook Аляксандр Дземідовіч, «у аэрапорце Мінск-2 больш за 2 тысяч людзей, якія проста заблакаваныя. Адміністрацыя аэрапорта нават не знайшла час падаць ацяпленне. Я ўжо не кажу пра коўдры і гарачы суп».

«Людзі мерзнуць!», -Усклікае блогер.

Аэрапорт заблакаваны амаль суткі і не прымае рэйсы. У крайнім выпадку самалёты адпраўляюць у рэгіянальныя аэрапорты. Так, расейскі актор Іван Ахлабысцін вымушаны быў дабірацца да Менска з Гомеля, аднак па дарозе трапіў у затор на трасе Бабруйск-Менск і дагэтуль не можа патрапіць у Менск.

Таксама перацятыя ўсе выезды з Менска, у тым ліку траса Менск-Масква, па якой можна даехаць да аэрапорта Мінск-2. Аэрапорт размешчаны ў 40 км ад Менска. Менавіта таму пасажыры і сустрэчныя не могуць выбрацца са «снегавога палону» і вярнуцца ў Менск.

З 9:30 паводле беларускага часу аэрапорт плануе дазволіць узлёты самалётаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках