19 сакавiка 2024, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавэса пахавалі ў музеі

34
Чавэса пахавалі ў музеі

Цела нябожчыка прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса пахавалі ў Музеі рэвалюцыі.

Як паведамляе Agence France-Presse, сотні тысяч венесуэльцаў выйшлі на вуліцы Каракаса, каб яшчэ раз развітацца з палітыкам.

Дзяржаўная тэлевізія паказала ў жывым эфіры рух пахавальнай працэсіі з труной Чавэса, ахінутай сцягам Венесуэлы. Музей рэвалюцыі, які знаходзіцца ў былых вайсковых бараках, будзе адкрыты для наведвання ў суботу, 16 сакавіка, піша Lenta.ru.

Таксама ў пятніцу міністр сувязі і інфармацыі Венесуэлы Эрнэста Вільегас паведаміў у сваім твітэры, што ўлады канчаткова адмовіліся ад ідэі бальзамавання цела Чавэса. Са слоў міністра, пастанова была прынятая пасля дакладу расейскіх спецыялістаў, якія агледзелі цела нябожчыка прэзідэнта. Медыкі прыйшлі да высновы, што для бальзамавання цела трэба перавезці ў Расею на сем-восем месяцаў.

Уга Чавэс, быў прэзідэнтам Венесуэлы з 1999 года, памёр 5 сакавіка 2013 года ва ўзросце 58 гадоў. Чавэс хварэў на рак і перанёс чатыры аперацыі. Жалоба аб ім у Венесуэле будзе доўжыцца да 21 сакавіка.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках