29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка, мы дома!

52
Сямашка, мы дома!

Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў Менск з Пецярбургу ўжо пасля таго, як віхура «Хавер» супакоілася.

Беларусы, другі дзень абмяркоўваючы ў сацыяльных сетках завею і яе наступствы, выказалі здагадку і даволі па-мастацку апісалі, якім было вяртанне ў Беларусь правадыра пасля няўдалых перамоў аб чарговым крэдыце.

Прыводзім аповяд блогера Ra Ha Chou

- Чацвёрка аленяў імчалася скрозь снегавую мглу. Яго мосць сурова глядзеў на ўзмацненне завірухі, стомлены пасля саміту мозг свідравала адзіная думка: «Народ, народ, народ! Як яны там, мае няшчасныя, пахаваныя навалай грамадзяне, як жа гэта я, забавіўся, не дагледзеў, не ахаваў...». На ўзбочынах шашы грувасціліся каркасы замёрзлых і зламаных пакарабачаных марозам фур, нягледзячы на холад, вароны дзяўблі парэшткі кіроўцаў. Пра легкавікі нагадвалі толькі невялікія снегавыя гурбы.

Фурман Сямашка, расчырванелы на марозе, у расшпіленым жупане, з-пад якога паблісквалі генеральскія эпалеты, гучны цокаў языком і прыспешваў лейцамі чацвёрку аленяў, якіх у астатні момант выменяў у піцерскага на самалёт, які стаўся раптам недарэчным.

«Псяюха, хацеў яшчэ паўмільёна звыш», - прасыкаў яго мосць і хвастануў бабровай рукавіцай па лаўцы. Ад штуршка крыссё футра заварушылася, і з прарэха паказалася кучаравая галава сына: «Татулька, а ці далёка яшчэ?» - французская мова Нікаля была бездакорнай. «Вярсты тры яшчэ, Васпане!» - Голасна адгукнуўся за бацьку Сямашка, - «Да ютрані паспеем!»

«Гэй, Сямашка, спыні, бо пацурболіць трэба!» - пухір ужо раздзьмуўся.

«Нельга тут, Вашамосць, лес тут, а ваўкі цяперака лютыя, выскачыць струк адкусіць, і шукай ветру ў полі!» - вецер амаль заглушаў крык возніка.

«Спыні каля той гурбы, каму сказаў!» - Яго мосць не любіў, калі што дзеялася не з ягонай волі. Алені спыніліся, ён выйшаў з саняў, расшпіліў, залацістая бруя чыркнула па снезе, імгненна выкапаўшы глыбокую ямку і са звонам стукнуўшыся аб метал, пахаваны пад снегам. Зашпіліўшыся, ён разгроб рукавіцай снег поруч з прарэзанай мачой ямінкай, пацёр паказаны серабрысты метал, нахіліўся і прачытаў «Maibach». «Сямашка, мы дома!» - закрычаў ён фурману і рушыў назад да саняў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках