24 красавiка 2024, Серада, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад выкарыстоўвае касетныя бомбы супраць мірных жыхароў

13
Асад выкарыстоўвае касетныя бомбы супраць мірных жыхароў

Пра гэта заявіла міжнародная арганізацыя Human Rights Watch.

Праваабаронцы паведамілі, што ўрадавыя войскі Сірыі ўсё больш актыўна выкарыстоўваюць забароненыя кластарныя (касетныя) бомбы ў жылых раёнах, што прыводзіць да росту ахвяр сярод мірнага насельніцтва, паведамляе «Голос Америки».

Кластарная бомба - гэта некалькі адзінак або дзясяткаў невялікіх выбуховых прылад, злучаных у агульную капсулу.

Бомба выбухае на пэўнай вышыні над цэллю, раскідваючы «бомбачкі» на вялікую плошчу - яны таксама дэтануюць, літаральна «паліваючы» мясцовасць аскепкамі. Частка зарадаў не выбухае, праз гэта яны надалей застаюцца небяспечнымі для мірных жыхароў.

Арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што ідэнтыфікавала не менш 119 месцаў, дзе сірыйская авіяцыя выкарыстоўвала касетныя бомбы цягам апошніх шасці месяцаў.

Паводле сцверджанняў праваабаронцаў, выбух адной кластарнай бомбы два тыдні таму спрычыніўся да гібелі 11 мірных жыхароў, у тым ліку пяці дзяцей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках