19 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Полацк-Шкловалакно» расчышчае плацдарм для прыватызацыі?

2
«Полацк-Шкловалакно» расчышчае плацдарм для прыватызацыі?

16 сакавіка прайшоў чарговы сход прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый Полацкага рэгіёну.

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі партый БСДП (Г), БСДП (НГ), «Справядлівы свет», БНФ, «Гавары праўду», Свабоднага прафзвязу, «Свабоднага рэгіёну».

Галоўнай тэмай абмеркавання сталася звальненне з працы адміністрацыяй заводу «Полацк-Шкловалакно» старшыні Свабоднага прафзвяза прадпрыемства Віктара Стукава.

Кіраўніцтва завода і раней вызначалася адыёзнасцю і грэбавала элементарнымі дэмакратычнымі паняццямі. Аднак, на думку большасці прысутных на сустрэчы, у гэтым выпадку галоўная прычына звальнення не ў тым, што актывіст змагаецца за правы простых рабочых.

«Перад блізкай прыватызацыяй прадпрыемства адміністрацыі трэба мець поруч работнікаў толькі паслухмяных, якія трымаюць язык за зубамі. Таму нічога дзіўнага калі бліжэйшым часам на прадпрыемстве, дзе бессаромным чынам спрэс забыліся аб правах чалавека, будуць новыя звальненні.

Што ж тычыцца самога Стукава, то ён наважыў не пакідаць без рэакцыі тое, што здарылася з ім, а прадоўжыць барацьбу за свае правы праз суд», - заявілі ўдзельнікі сустрэчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках