28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Малдовы сыйшоў у адстаўку

4
Урад Малдовы сыйшоў у адстаўку

Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці прыняў у пятніцу прашэнне аб адстаўцы ўрада.

«Прэм'ер-міністр Улад Філат прадставіў прэзідэнту адстаўку ўрада ў адпаведнасці з рашэннем парламента, які 5 сакавіка выказаў вотум недаверу ўраду», - паведамілі «Інтэрфаксу» прэс-службы прэзідэнта і ўрада.

У паведамленнях не прыводзіцца падрабязнасцяў гэтай працэдуры.

У мінулы аўторак парламент Малдовы большасцю ў 54 са 101 голасу выказаў вотум недаверу ўраду. Гэта здарылася з-за нязгод паміж дзвюма партыямі, якія ўваходзяць у склад кіруючага альянсу за еўрапейскую інтэграцыю - Ліберальна-дэмакратычнай і Дэмакратычнай партыяй. Дэмакраты падтрымалі вотум недаверу ўраду, які быў ініцыяваны апазіцыйнай партыяй камуністаў.

Згодна з Канстытуцыяй (арт.106), урад сыходзіць у адстаўку на працягу трох дзён, калі парламент прыняў рашэнне аб выказваннi вотуму недаверу.

Пасля прыняцця адстаўкі ўрада прэзідэнт павінен пачаць кансультацыі па фарміраванні новага кабінета міністраў і, згодна з арт. 98 Канстытуцыі, «пасля кансультацый з парламенцкімі фракцыямі вылучае кандыдатуру на пасаду прэм'ер-міністра». Згодна з гэтым жа артыкулам Канстытуцыі, прэзідэнт «у 15-дзённы тэрмін пасля вылучэння кандыдата на пасаду прэм'ер-міністра просіць парламент выказаць вотум даверу праграме дзейнасці і ўсяму складу ўрада». На працягу 45 дзён гэтую працэдуру можна паўтарыць.

Арт.85 Канстытуцыі прадугледжвае, што «парламент можа быць распушчаны ў выпадку, калі ён не выказаў вотум даверу ўраду ў 45-дзённы тэрмін пасля ўнясення прапановы, і толькі пасля адхілення прапановы не менш двух разоў».

Такім чынам, калі парламенту не ўдасца сфармаваць урад на працягу 45 дзён, будуць прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары. Гэтага ўжо больш за год дамагаецца Партыя камуністаў.

На ўвесь перыяд да фармавання новага ўрада новым складам парламента цяперашні кабінет міністраў будзе выконваць свае абавязкі. Прэм'ер-міністр і члены ўрада пачынаюць выконваць абавязкі пасля прадстаўлення прашэння аб адстаўцы.

Такім чынам, старшыня ЛДПМ Улад Філат будзе выконваць абавязкі прэм'ер-міністра да прызначэння новага кіраўніка ўрада, якому будзе даручана фармаванне кабінета міністраў. Прэзідэнт у сераду ўжо пачаў кансультацыі з лідэрамі трох партый кіруючай кааліцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках