9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для супрацоўнікаў амбасады Беларусі двайная суцэльная - не перашкода?

32

Аўтамабілі, якія належаць беларускай амбасадзе ў Маскве, былі заўважаныя за грубым парушэннем правілаў дарожнага руху.

Відэа, якое сведчыць аб тым, што супрацоўнікі дыпмісіі нашай краіны не звяртаюць увагу на двайную суцэльную, з'явілася ў інтэрнэце. На ім выразна бачныя два аўтамабілі, якія едуць па паласе сустрэчнага руху.

Пра прыналежнасць джыпа «Мэрсэдэс GL500» да машын беларускай амбасады сведчыць код «150D» на яго нумары.

Дарэчы, кошт новага аўтамабіля гэтай маркі складае ад 120 да 150 тысяч даляраў ЗША.

Беларускія дыпламаты не ў першы раз трапляюцца за парушэнне ПДР у іншых краінах. Так, 15 снежня мінулага года аўтамабіль з дыпламатычнымі нумарамі беларускай амбасады урэзаўся ў Вільні ў тры аўтамабілі і схаваўся з месца здарэння.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках