9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ўчыняе аблавы на МКАД

44
ДАІ ўчыняе аблавы на МКАД

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з панядзелка робіць больш жорсткім кантроль выканання кіроўцамі ўстаноўленых хуткасных рэжымаў.

Як паведаміла парталу Interfax.by кіраўнік прэс-службы УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская, у цэнтры ўвагі інспектараў апынуцца ўсе магістральныя вуліцы горада, а таксама Менская кальцавая аўтадарога.

З гэтага дня дадатковыя нарады ДПС будуць штодня фіксаваць хуткасць машын з дапамогай тэхнічных сродкаў - як стацыянарна, так і ў транспартным патоку з патрульных экіпажаў.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам выконваць хуткасны рэжым. За перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г кіроўцу пагражае штраф у памеры да 100 тыс. рублёў, ад 20 да 30 км/г - ужо 300 тыс. рублёў, звыш 30 км/г - ад 200 тыс. да 1 млн рублёў.

За паўторнае перавышэнне на 20 і больш км/г на працягу года - штраф ад 500 тыс. да 1,5 млн рублёў ці пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам да 1 года.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках