19 сакавiка 2024, aўторак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: Акупацыйны рэжым Лукашэнкі абараняецца з дапамогай расейскай зброі

62
Саннікаў: Акупацыйны рэжым Лукашэнкі абараняецца з дапамогай расейскай зброі

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» рэзка асудзіў размяшчэнне расейскай авіябазы ў нашай краіне.

У інтэрв'ю charter97.org лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, былы палітвязень Андрэй Саннікаў заявіў:

«Гэта не Расея размяшчае авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Гэта дыктатар Лукашэнка размяшчае расейскі ваенны аб'ект на нашай тэрыторыі. Робіцца гэта з мэтай умацавання дыктатуры для яе абароны ад дэмакратычных пераменаў. Акрамя таго, гэтае рашэнне відавочна накіравана супраць Еўропы, у чым Лукашэнка і сам прызнаўся.

Ваенныя базы іншай дзяржавы на тэрыторыі краіны - з'ява досыць звычайная, аднак, яна прымаецца легітымным кіраўніком дзяржавы і абавязкова сцвярджаецца легітымным парламентам. Такое рашэнне заўсёды выклікае грамадскую дыскусію і для яго прыняцця неабходная наяўнасць рэальнай ваеннай пагрозы. У дадзеным выпадку зусім зразумела, што ніякай ваеннай пагрозы Беларусі няма, і ўсе ваенныя падрыхтоўкі з боку рэжыму Лукашэнкі маюць агрэсіўны характар. Паколькі ў Беларусі, як ужо было сказана, няма легітымнай улады, то падобныя дзеянні па ўсім нормам міжнароднага права з'яўляюцца незаконнымі. Больш за тое, яны пагражаюць незалежнасці Беларусі і яе бяспецы».

На думку палітыка, Еўропе варта звярнуць самую сур'ёзную ўвагу на гэты агрэсіўны выклік, а таксама на будучыя сумесныя з Расеяй вайсковыя вучэнні і зразумець, што ніякія спробы аднаўлення супрацоўніцтва з дыктатарам ні да чаго добрага не прывядуць - ні для Беларусі, ні для Еўропы.

«Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ і яго рэжым з'яўляецца акупацыйным, і любыя кантакты з ім не толькі ўзмацняюць дыктатуру, але і падаўжаюць акупацыю Беларусі, у тым ліку, і з дапамогай расейскай зброі», - заявіў Саннікаў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках