19 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вярнуўся яшчэ адзін Статут ВКЛ

15

«Музей гісторыі Магілёва» стаў уладальнікам яшчэ аднаго экземпляра Статута ВКЛ 1588г.

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным блогу музея ў Facebook.

«Дзякуючы ахвяраванням спадара Валерыя Казакова і дапамозе ў пошуках спадара Аляксандра Когана, УК «Музей гісторыі Магілёва» стаў уладальнікам яшчэ аднаго экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. - гэты экзмпляр быў выдадзены ў 1744 г. у Вільні, на польскай мове, і потым належаў шляхцічу з Магілёўшчыны, Антонію Сабанскаму», паведамляюць прадстаўнікі музея.

Выданне прадстаўляе сабой зборнік з трох асобных выданняў: акрамя Статута ВКЛ у кнізе змяшчаюцца «Трыбунал ВКЛ» і «Інструктаж».

Экземпляр належаў прыватнай асобе ў горадзе Кастрама.

Музей выказвае падзяку эксперту, загадчыку аддзела публікацыі дакументаў Змітру Яцкевічу за атрыбутацыю знаходкі.

У мінулым годзе першы экземпляр Cтатута Вялікага Княства Літоўскага быў выкуплены за 45 тысяч даляраў. 30 тысяч даляраў было залічана на рахунак музея гісторыі Магілёва расейскай кампаніяй «Alpari», астатнія грошы - гэта ахвяраванні прыватных асоб. Гэта быў адзіны Статут у Беларусі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках