25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Жукавец прысуджаны да 3 гадоў турмы ў Польшчы

7
Андрэй Жукавец прысуджаны да 3 гадоў турмы ў Польшчы

Сёння суд у Беластоку прысудзіў беларускага бізнесмена Андрэя Жукаўца да 3 гадоў турэмнага зняволення і выплаты штрафу памерам 15 тысяч злотых.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў прадстаўнік арганізацыі «Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі» Анатоль Міхнавец.

Андрэя Жукаўца абвінавацілі ў махлярстве пры атрыманні крэдытаў у двух беларускіх банках на суму 700 тысяч даляраў.

Суддзя Шчэнсны Шыманскі (Szczęsny Szymański) палічыў, што доказы супраць Жукаўца, якія былі сабраныя судом у Беларусі, заслугоўваюць даверу.

Бізнесмен будзе абскарджваць прысуд. На дадзены момант Жукавец знаходзіцца на волі.

Нагадаем, у 1999 годзе прадпрымальнік Андрэй Жукавец, які аказваў матэрыяльную падтрымку «Маладому фронту», з'ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі ў той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа нібыта па фактах махлярства.

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом доўжыўся амаль 12 гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках