18 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпазыка Беларусі за тры месяцы вырасла на 2,3%

9
Дзяржпазыка Беларусі за тры месяцы вырасла на 2,3%

Дзяржаўная пазыка Рэспублікі Беларусь на 1 красавіка 2013 года склала 131,7 трлн. рублёў і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2013 года на 3,0 трлн. рублёў, або на 2,3%.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.

Там адзначаецца, што павелічэнне дзяржаўнай пазыкі ў 2013 годзе ў большай ступені абумоўлена ростам знешняй дзяржаўнай пазыкі.

Унутраная дзяржаўная пазыка па стане на 1 красавіка 2013 года склала 26,3 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2013 года на 0,5 трлн. рублёў.

Павелічэнне ўнутранай дзяржаўнай пазыкі ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб і ростам афіцыйнага курсу даляра ЗША ў адносінах да беларускага рубля.

Знешняя дзяржаўная пазыка па стане на 1 красавіка 2013 года склала 12,2 млрд. даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 149,9 млн. даляраў ЗША (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнута 569,2 млн. даляраў ЗША (у тым ліку чацвёрты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. даляраў ЗША, 72,2 млн. даляраў ЗША па крэдытах банкаў КНР і 40,7 млн. даляраў ЗША па крэдыце Урада Расейскай Федэрацыі на мэты будаўніцтва АЭС) і ажыццёўлена планавае пагашэнне знешняй дзяржаўнай пазыкі на суму 330,0 млн. даляраў ЗША (у тым ліку выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце «стэнд-бай» - 265,6 млн. даляраў ЗША ).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках