18 красавiка 2024, Чацвер, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Times»: Амерыка адцягненая, Еўропа падзеленая, а Крэмль заўсёды супраць

23
«Times»: Амерыка адцягненая, Еўропа падзеленая, а Крэмль заўсёды супраць

Брытанская «Times» публікуе аналітычны артыкул, прысвечаны расейскай знешняй палітыцы.

«Расея - гэта паскуднік, шкоднік. Чаго б ні пажадаў Захад, Расея супраць», - мяркуе аглядальнік выдання Эдвард Лукас.

«Яна выношвае планы захапіць інтэрнэт і перадаць яго пад дзяржаўны кантроль. Яна стрымлівае намаганні, накіраваныя на тое, каб утаймаваць адмыванне грошай і ачысціць глабальную фінансавую сістэму. Яна адмаўляецца падпісаць міжнародныя пагадненні па прадухіленні кіберзлачынстваў», - тлумачыць свой пункт гледжання Лукас.

«Яна ставіць палкі ў колы спробам міжнароднай супольнасці весці назіранне за выбарамі і спрыяць захаванню правоў чалавека, а са сваімі ўласнымі суседзямі яна дзейнічае па прынцыпе «падзяляй і ўладар», - піша аглядальнік.

«Цалкам дакладна, яна адчувае слабасць Захаду: Амерыка адцягненая іншымі клопатамі, у той час як Еўропа падзеленая», - адзначае Эдвард Лукас.

«Раніцай у Страсную пятніцу два расейскіх ядзерных бамбавіка ў суправаджэнні чатырох знішчальнікаў Су-27 ажыццявілі навучальны налёт на Стакгольм і яшчэ адну шведскую мэту. Недарэчна, але ў шведскіх ваенна-паветраных сілаў у той уікэнд выдаўся выходны», - працягвае Лукас.

У выніку, як піша аўтар, насустрач няпрошаным гасцям падняліся дацкія знішчальнікі, размешчаныя на авіябазе ў Літве.

«Усё гэта адбываецца ў той час, калі НАТА выглядае як ніколі слаба», - разважае Эдвард Лукас.

Паводле яго слоў, на гэтым фоне ўпершыню за апошнія 30 гадоў у еўрапейскіх краінах загаварылі пра неабходнасць больш сур'ёзнай сістэмы ваеннай бяспекі.

«Парадокс у тым, што і сама Расея ў рэчаіснасці даволі-такі слабая. Яе эканоміка хіліцца да рэцэсіі. Спадар Пуцін у вачах адукаваных выбаршчыкаў стаў блазнам гарохавым. Яе магутныя энергетычныя кампаніі, такія як «Газпрам», знясіленыя, загразлі ў карупцыі, іх вытворчасць падае», - мяркуе Лукас.

Крэмль для стварэння ўласнага іміджу звычайна не прыкладвае вялікіх намаганняў ні ў дыпламатычным, ні ў ваенным, ні ў эканамічным плане.

Яму, па словах аглядальніка, дастаткова толькі «выказаць намер», каб прымусіць «міралюбных і слабавольных еўрапейцаў і амерыканцаў» адмовіцца ад канфрантацый і зноў пачаць пошукі кампрамісу.

Нажаль, але падобная стратэгія ў дыялогу з Масквой памылковая - такое меркаванне выказвае Эдвард Лукас на старонках Times.

Фота: itar-tass.com

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках