19 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія парламентары: Згода з ЧС па хакеі ў Менску - адабрэнне рэпрэсій

18
Еўрапейскія парламентары: Згода з ЧС па хакеі ў Менску - адабрэнне рэпрэсій

Парламентары з Даніі і Швецыі патрабуюць адмены Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.

Пра гэта піша сайт Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу - трэцяй па велічыні фракцыі Еўрапейскага парламента (пераклад - charter97.org).

Прадстаўнікі Альянсу заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея (МФХ) адклікаць рашэнне аб правядзенні турніру ў Менску на маючай адбыцца сустрэчы, якая пройдзе ў Стакгольме ў траўні.

«Беларусь з'яўляецца апошняй дыктатурай і адзінай краінай у Еўропе, дзе працягваюць выносіць і прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды. Судовыя працэсы адвольныя, у турмах практыкуюцца катаванні, у краіне адсутнічае павага асноўных правоў чалавека. З самага пачатку мы крытычна ставіліся да таго, што Беларусь і яе дыктатар Лукашэнка ў наступным годзе атрымаюць магчымасць правядзення гэтага важнага мерапрыемства. Усё выглядае так, як быццам гэта спартыўны турнір. Але на самай справе, яго арганізацыя - пытанне палітычнага прэстыжу для Лукашэнкі. Калі свет пагодзіцца з правядзеннем чэмпіянату свету ў Беларусі, значыць ён згодны з рэпрэсіямі, якія праводзіць рэжым супраць насельніцтва краіны», - заявіў дэпутат Оле Шміт са Швецыі.

Яго падтрымаў Мортэн Локегаард - намеснік старшыні Камітэта Еўрапарламента па культуры.

«Свет спорту яшчэ чакае доўгі шлях для таго, каб прыняць выразныя рэкамендацыі адносна правядзення міжнародных мерапрыемстваў у тых краінах, дзе парушаюцца правы чалавека. Мы настойліва заклікаем хакейныя асацыяцыі адкрыта і празрыста абмеркаваць матывацыю правядзення чэмпіянату ў Беларусі і перагледзець рашэнне аб яго арганізацыі», - заявіў дацкая еўрапарламентар.

Оле Шміт і Мортэн Локегаард сталі ініцыятарамі публічных слуханняў на тэму «Правядзення ў Беларусі Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у 2014 годзе», якія прайшлі на мінулым тыдні ў Еўрапейскім парламенце.

Супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе выступаюць праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Некаторыя краіны прыгразілі байкатаваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Менску з-за рэпрэсій, якія ажыццяўляюць беларускія ўлады.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках