16 красавiка 2024, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Сельская гаспадарка ў Беларусі ўтрымлівае ўвесь народ

46
Станіслаў Багданкевіч: Сельская гаспадарка ў Беларусі ўтрымлівае ўвесь народ

«Эфектыўнасць» беларускай мадэлі сельскай гаспадаркі заключаецца ў велізарных датацыях з дзяржбюджэту.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, каментуючы заяву Лукашэнкі пра поспехі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.

«Наша сельская гаспадарка - прыклад вельмі нізкай эфектыўнасці ў параўнанні з суседзямі. Гэта выбар Лукашэнкі. У нашым бюджэце штогод закладваюцца велізарныя грошы для падтрымкі аграпрамысловага комплексу. Паводле апошніх звестак Белстата, адна трэць прадпрыемстваў на вёсцы, то ёсць калгасаў і саўгасаў, з'яўляюцца стратнымі. Гэта цяжарам кладзецца на плечы падаткаплацельшчыкаў», - упэўнены эканаміст.

Эксперт дадаў, што аграгарадкі таксама паказалі сваю вельмі нізкую эфектыўнасць.

«Яны нават не цалкам заселеныя і выкарыстоўваюцца, а ў іх укладзеныя вялікія сумы грошай. Вядома, ёсць так званыя маякі вытворчасці, то ёсць вельмі эфектыўныя аграпрамысловыя комплексы, але ў сваёй большасці сельская гаспадарка застаецца стратнай і сама сябе не ўтрымлівае. А ўтрымлівае яе ўсё грамадства», - падкрэсліў вучоны.

Эканаміст адзначыў, што рост аб'ёмаў вытворчасці сельгас прадукцыі сапраўды мае месца, але ён дастаецца дарагім коштам.

«Ён атрымліваецца за кошт таго, што кожны год велізарныя сумы з бюджэту накіроўваюцца на тое, каб вырабляць і спажываць. Я звычайна спасылаюся на вопыт Літвы. Дадзеныя статыстыкі за апошні год сведчаць пра тое, што Літва пры насельніцтве ў тры мільёны чалавек атрымала чатыры мільёны тон збожжа без выкарыстання кулака, пагроз і аўралаў. У іх аказалася больш збожжа на душу насельніцтва, больш чым у Беларусі, хоць яны не маюць такіх бюджэтных датацый. Калі мы едзем па Літве, то бачым незасеяныя палі. Яны наогул не выкарыстоўваюцца, таму што даюць ўраджай менш 12 цэнтнераў з гектара.

Ім дастаткова палёў, якія даюць ураджай 60 цэнтнераў з гектара, у той час, як у нас велізарным дасягненнем з'яўляецца 40. А ў Польшчы, Чэхіі і Славакіі наогул 70. Таму, усё пазнаецца ў параўнанні. Мы перакрываем страты сельскай гаспадаркі шляхам таго, што ў нас ёсць вялікія льготы на энерганосьбіты, атрыманыя ад Расеі, эфектыўная вытворчасць калійных соляў і нафтапрадуктаў. Але калі б мы пайшлі шляхам рэфармавання зямлі і вёскі, то краіна была б багацей», - упэўнены Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, сёння беларускі дыктатар сустрэўся і «паразмаўляў» са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках