29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дрозд не трапіў у склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету

8
Сяргей Дрозд не трапіў у склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету

Нападнік менскага «Дынама» Сяргей Дрозд не трапіў у канчатковы склад беларускай зборнай на чэмпіянат свету ў хакеі, які стартуе 3 траўня.

Пра гэта заявіў трэнер нацыянальнай зборнай Андрэй Скабелка, піша партал goals.by.

«Выбар лішняга гульца даўся вельмі складана. Бо мы разам з хлопцамі прайшлі доўгі шлях. Але ў Дразда яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да зборнай. Бо мы першапачаткова заяўляем 23 гульцы, яшчэ дваіх заявім пасля першых трох матчаў. Там ужо стане зразумела, ці зможам разлічваць на папаўненне ці не. Да таго ж здарыцца можа што заўгодна. Траўма, напрыклад. Мы пакідаем у Менску Сяргея Дразда. Ён будзе трэніравацца з «Юнацтвам». Мы яго папярэдзілі, каб ва ўсялякі момант ён быў гатовы далучыцца да каманды», - пракаментаваў сваю пастанову настаўнік зборнай.

Сяргей Дрозд з 2009 года гуляў у моладзевай зборнай Беларусі, а праз год перайшоў у асноўную. Ён браў удзел у Чэмпіянаце свету 2010 года.

Нагадаем, зборная Беларусі адправіцца ў Швецыю ў сераду. Спаборнікамі беларусаў на папярэднім этапе таксама стануць каманды Канады (10 мая), Чэхіі (3 траўня), Славеніі (5 мая), Швецыі (6 мая), Канады (10 мая), Нарвегіі (11 мая), Даніі (13 мая), Швайцарыі (14 мая).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках