28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто пляжыць Лукашэнку?

48
Хто пляжыць Лукашэнку?

Беларускага правадыра турбуе вялікае ахвота расейскіх алігархаў атрымаць чарговы «прынадны» кавалак у выглядзе буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Такім чынам эканаміст, экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў пракаментаваў charter97.org заяву Лукашэнкі аб тым, што «нас сегодня плющат» з нагоды аб'яднання «Гомсельмаша» і «Ростсельмаша».

«У Расеі сквапныя алігархі прывыклі атрымліваць заводы і параходы проста з моста, таму ёсць вельмі вялікая спакуса атрымаць у Беларусі яшчэ кавалачак таго ж пірага, іншых матываў я пакуль што не бачу», - мяркуе эканаміст.

Ён падкрэсліў, што не бачыць сэнсу ў аб'яднанні «Гомсельмаша» і «Ростсельмаша».

«Пераймаць у расейскіх пралетараў досвед, як жлукціць на працоўным месцы, нам зусім недарэчы. Калі з кімсьці і аб'ядноўвацца, то трэба ўваходзіць у склад транснацыянальнай заходняй кампаніі і шукаць сваю будучыню ў Еўропе, а не на паўразбураных расейскіх заводах. Мы адтуль ніякай выгады не атрымаем і нічому добраму не навучымся.

Адзначу, што прадпрыемства «Амкадор» 15 гадоў таму і сёння вырабляла і вырабляе больш дарожна-будаўнічай тэхнікі, чым усе расейскія заводы. «Гомсельмаш» у гэтым плане здолеў утрымацца, а ў продажы МАЗа я таксама не бачу сэнсу. Іншая справа, ствараць кампанію для продажаў, але выключна на парытэтных пачатках», - упэўнены Васіль Шлындзікаў.

Нагадаем, сёння беларускі правадыр сустрэўся і «пагутарыў» са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта (БДАТУ).

Лукашэнка заявіў, што расійская старана не спяшаецца выказаць сваё меркаванне з нагоды прапановы Беларусі аб аб'яднанні ВА «Гомсельмаш» і ААТ «Ростсельмаш».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках