20 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмяніў прысуд брэсцкаму апазіцыянеру

10
Суд адмяніў прысуд брэсцкаму апазіцыянеру

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адмяніла прысуд суда Брэсцкага раёна, вынесены грамадскаму актывісту Віталю Каўшу.

Крымінальная справа адпраўленая на новы разгляд, піша БелаПАН.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, такое рашэнне было прынята 30 красавіка пасля разгляду ў абласным судзе касацыйнай скаргі Віталя Каўша. «Была абвешчана толькі рэзалютыўная частка вызначэння. У адпаведнасці з практыкай матывы, па якіх прысуд адменены, становяцца вядомымі пазней з тэксту вызначэння суда», - растлумачыў Кісляк.

12 сакавіка раённы суд прызнаў 28-гадовага Каўша вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя незаконнай міграцыі), і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Па версіі суда, Коўш па папярэдняй змове з іншай асобай, крымінальная справа ў дачыненні да якога выдзеленая ў асобную вытворчасць, з мэтай незаконнай міграцыі замежных грамадзян на тэрыторыю Польшчы спланавалі і арганізавалі незаконны ўезд у Беларусь з Расеі васьмі грамадзян Індыі.

«У судовым пасяджэнні Віталь Коўш заявіў, што невінаваты і адверг усе прад'яўленыя яму абвінавачванні. У сваёй касацыйнай скарзе ён спасылаецца на шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў ходзе папярэдняга следства, - распавёў праваабаронца. - Коўш лічыць, што яму вынеслі абвінаваўчы прысуд на падставе атрыманых з парушэннем закона паказанняў затрыманых індусаў. Паказанні нелегалаў, заяўляў у судзе Коўш, у пратаколах ідэнтычныя, таму што, яны не адбіраліся індывідуальна, а былі скапіяваныя з аднаго тэксту з захаваннем абдруковак».

Кісляк адзначыў, што сапраўднасць гэтых паказанняў немагчыма было праверыць, так як грамадзяне Індыі да таго часу былі выдвараныя за межы Беларусі і ім забаронены ўезд у краіну. Хадайніцтвы Каўша аб іх выкліку і допыце ў судзе адхіляліся.

«Я лічу, гэта парушэнне права абвінавачанага апытваць асоб, якія сведчаць супраць яго. Таксама ў гэтай справе была парушаная прэзумпцыя невінаватасці, і фактычна Каўшу было адмоўлена ў правасуддзі», - падкрэсліў праваабаронца.

Ён дадаў, што грамадскі актывіст Віталь Коўш удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаній у Брэсце. У кастрычніку 2006 года яго затрымлівалі як удзельніка акцыі салідарнасці з палітвязнямі, а на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ён быў незалежным назіральнікам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках