16 красавiка 2024, aўторак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Менсктранс» папрасіў прабачэння за нявыхаванага кандуктара

51

Прадпрыемства «Менсктранс» папрасіла прабачэння за паводзіны кандуктара, якая патрабавала, каб з ёй размаўлялі па-руску.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў грамадскі актывіст Андрэй Крэчко, якому месяц таму нагрубіяніла супрацоўніца прадпрыемства Дар'я Малашковіч. Сваю скаргу на яе паводзіны ён адправіў у «Менсктранс» адразу пасля інцыдэнту.

«Кандуктар Дар'я Малашковіч у адказ на маё пытанне пра тое, ці будзе рэшта са ста тысяч, пачала грубіяніць і казаць «са мной трэба размаўляць па-руску», «не ганьбіся са сваім беларускім». Калі я пачаў запісваць яе прозвішча, яна заявіла «пішы куды хочаш, хлопчык» і паспрабавала забраць ручку», - напісаў раней Андрэй Крэчко.

У адказе гаворыцца, што пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, выкладзеную ў скарзе, не ўяўляецца магчымым, так як кандуктар у сваёй тлумачальнай запісцы сцвярджае, што не дапускала грубасці ў дачыненні да пасажыра. А на пастаўленае па-беларуску пытанне адказала па-руску, што не забаронена законам.

«Тым не менш, улічваючы зварот, які паступіў, з кандуктарам праведзены дадатковы інструктаж па абавязковаму выкананню інструкцый, узаемаветліваму і культурнаму абслугоўванню пасажыраў падчас працы на лініі. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці», - гаворыцца ў лісце.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках