25 красавiка 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на паслугі «Белпошты» павялічаныя на 25%

12
Тарыфы на паслугі «Белпошты» павялічаныя на 25%

Мінэканомікі Беларусі павялічыў тарыфы на паслугі паштовай сувязі, якія аказваюцца фізічным і юрыдычным асобам.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2013 года № 27.

Падаражэла перасылка пісьмовай карэспандэнцыі ў межах рэспублікі - паштовых картак, лістоў і бандэроляў.

Так, адправіць адрасату паштовую картку зараз абыдзецца ў 1000 беларускіх рублёў, такую ж суму прыйдзецца заплаціць за перасылку ліста масай да 20 грам. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 грам масы ліста трэба будзе даплаціць 200 рублёў.

Пераслаць бандэроль масай да 20 грам зараз абыдзецца ў 1000 беларускіх рублёў. За кожныя наступныя 20 грам масы бандэролі папросяць 200 рублёў.

Нагадаем, у цяперашні час на паслугі перасылкі ўнутры краіны простай паштовай карткі, ліста і бандэролі вагой да 20 г для фізічных і юрыдычных асоб прымяняюцца тарыфы ў памеры 800 беларускіх рублёў, зацверджаныя пастановай Мінэканомікі №63 ад 27 ліпеня 2012 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках