10 чэрвеня 2026, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Ягланд спадзяецца ўбачыць Беларусь у Радзе Еўропы

3
Генеральны сакратар Ягланд спадзяецца ўбачыць Беларусь у Радзе Еўропы

Генеральны сакратар Рады Еўропы Торб'ерн Ягланд спадзяецца, што Беларусь неўзабаве далучыцца да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека.

«Мы зараз у працэсе далучэння Еўразвяза да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, і яны затым далучацца да Хартыі Еўрапейскага суда па правах чалавека. Калі гэта здарыцца, практычна ўсе краіны на Еўрапейскім кантыненце, акрамя Беларусі, хаця я спадзяюся, што і Беларусь таксама стане сябрам Рады Еўропы, плюс ЕЗ як юрыдычная асоба будзе знаходзіцца ў рамках адзінай арганізацыі з адзінымі стандартамі і канвенцыямі», - сказаў ён на прэс -канферэнцыі ў цэнтральным офісе «Інтэрфакса» ў сераду.

Нагадаем, Беларусь у сярэдзіне 90-х гадоў была пазбаўленая статусу спецыяльна запрошанага ў Радзе Еўропы. З тых часоў Менск прадпрымае спробы вярнуцца ў Страсбург. Некалькі гадоў таму ў ПАРЕ разглядалася рэзалюцыя, у якой прапаноўвалася абмеркаваць магчымасць вяртання Менску дадзенага статусу пры выкананні шэрагу ўмоў. Аднак напярэдадні абмеркавання ў Беларусі былі прыведзеныя ў выкананне некалькі смяротных прысудаў, і ПАРЕ адмовілася ад гэтай ідэі. Страсбург неаднаразова выказваў патрабаванні адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. На думку Рады Еўропы, гэта адна з асноўных умоў для магчымасці вядзення дыялогу з Менскам.

Варта адзначыць, што многія еўрапейскія і беларускія палітыкі настойваюць на тым, што вызваленне беларускіх палітычных вязняў - не менш важнае патрабаванне, чым адмена смяротнага пакарання. У Беларусі павінны быць вызваленыя палітвязні для таго, каб краіна змагла прымаць удзел у еўрапейскіх міжнародных арганізацыях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках