25 красавiка 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Акупацыя Беларусі працягваецца

91
Віталь Рымашэўскі: Акупацыя Беларусі працягваецца

Толькі змена ўлады зможа спыніць знішчэнне беларускай мовы, культуры і гісторыі.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы святкаванне Дня памежніка ў Пінску пад галоўны ваенны марш Расейскай імперыі.

«У нашай краіне так адбываецца, таму што беларускія ўлады, на жаль, не адлюстроўваюць пазіцыю свайго народа ні ў эканамічным, ні ў сацыяльным, ні ў культурным плане. Прадстаўнікі дзеючага рэжыму паступаюць, як савецкія акупанты, і працягваюць палітыку дэнацыяналізацыі і знішчэння ўсяго беларускага: гісторыі, культуры, мовы», - лічыць палітык.

Ён упэўнены, што гэты працэс можа спыніць толькі змена ўлады.

«Рэжыму Лукашэнкі не ўласцівыя такія паняцці як сорам і сумленне. Адным з галоўных прынцыпаў аўтарытарнага светапогляду з'яўляецца цынізм. На дадзены момант беларускае грамадства стаіць перад выбарам: зможам мы абараніць сваю незалежнасць і будучыню свайго народа ці не», - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, сваё прафесійнае свята пінскія памежнікі пачалі адзначаць у цэнтры горада.

На галоўнай плошчы горада аркестр іграў галоўны ваенны марш Расейскай імперыі - марш Праабражэнскага палка.

Гэтак жа недарэчна гучалі словы пра перамогі маскоўскіх войскаў на чале з царом над шведамі і палякамі, якія абярнуліся для Вялікага княства Літоўскага, асноўнай часткай якога былі беларускія землі, акупацыяй і знішчэннем тысяч жыхароў.

Таксама адзначым, што зараз актыўна абмяркоўваецца тэма размяшчэння ў Беларусі расейскай ваеннай авіябазы і сучасных супрацьракетных комплексаў С-300.

Цікава, што ў Беларусі ўжо служаць салдаты і афіцэры расейскага войска: лётчыкі, дэсантнікі, танкісты, ракетчыкі. Прычым яны не афішуюць сваю прыналежнасць да войска Расейскай Федэрацыі. Расейскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сілаў, ажыццяўляючы службу ва ўласных воінскіх падраздзяленнях. Падпарадкоўваюцца яны расейскаму камандаванню.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках