29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Шведскую паліцыю «нацкавалі» беларускія чыноўнікі

13
Гары Паганяйла: Шведскую паліцыю «нацкавалі» беларускія чыноўнікі

Неабходна высветліць меркаванне ўладаў Швецыі і разабрацца, хто менавіта і чаму аддаваў загады аб выдаленні беларускіх заўзятараў.

Такім чынам кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Гары Паганяйла пракаментаваў сайту charter97.org брутальнае выдаленне беларускіх балельшчыкаў з трыбун на хакейным матчы Беларусь-Славенія за спробу развярнуць бел-чырвона-белы сцяг.

«У дадзеным выпадку парадак падтрымлівае паліцыя ў адпаведнасці з указаннямі, якія дае адміністрацыя спартыўнага будынка. Звязваць дадзеныя дзеянні з дзяржаўнай палітыкай Швецыі ў цэлым нельга. Гэта пазіцыя мясцовых чыноўнікаў і асоб, адказных за правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі. Яны маглі не да канца разабрацца, што гэта быў за сцяг, а супраць яго жорстка выступілі беларускія чыноўнікі, як на афіцыйным узроўні, так і тыя, якія суправаджаюць нацыянальную зборную. Дэмаршы нашых уладаў маглі прывесці да таго, што мясцовыя спартыўныя прадстаўнікі і тыя, хто адказвае за грамадскі парадак, маглі прыняць рашэнне аб выдаленні з трыбун тых, хто махаў бел-чырвона-белым сцягам», - адзначыў юрыст.

Ён падкрэсліў, што неабходна высветліць меркаванне ўладаў Швецыі і разабрацца, хто менавіта аддаваў падобныя загады і чаму.

«Я лічу, што гэта няправільныя дзеянні. Бел-чырвона-белы сцяг зарэгістраваны як гістарычная сімволіка і афіцыйна не забаронены ў Беларусі. Няма нічога дрэннага ў тым, каб прыносіць яго на спартыўныя мерапрыемствы. Я сам бачыў, як на адным з матчаў на трыбунах луналі нацыянальныя сцягі, і быў вельмі рады за нашых грамадзян. Гэта не супярэчыць ні закону, ні маралі, а таксама не выклікала і не магло выклікаць парушэнняў грамадскага парадку. Усе заўзятары выкарыстоўваюць сцягі: дзяржаўныя, нацыянальныя, спартыўныя і клубныя, і гэта абсалютна нармальна», - заявіў праваабаронца.

Нагадаем, учора на матчы Беларусь-Славенія, які праходзіў у Швецыі ў рамках Чэмпіянату свету па хакеі, за спробу развярнуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг беларускім заўзятарам мясцовыя паліцэйскія выкруцілі рукі і вывелі з арэны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках