19 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль «Пікнік.by» перанеслі ў «Камарова»

3

Фестываль «Пікнік.by», які пройдзе 29 чэрвеня, мяняе месца правядзення.

Новай пляцоўкай стане загарадны комплекс «Камарова» ў 5 кіламетрах ад Менска па Слуцкай трасе, піша ultra-music.com.

Першапачаткова фестываль павінен быў прайсці на хутары «Шаблі» ў 100 км ад Менска, але па тэхнічных прычынах арганізатары вымушаны яго перанесці.

- Гасцей фестывалю чакаюць дзве сцэны. Ды-джэі выступяць не адначасова з жывой музыкай, а ўначы на тэрасе да 5 гадзін раніцы. З Менска і назад будуць арганізаваныя рэгулярныя бясплатныя аўтобусныя рэйсы, што дазволіць слухачам у любы час прыехаць на фестываль ці вярнуцца ў сталіцу. Па гэтай прычыне было вырашана не адводзіць спецыяльнага месца пад намётавы гарадок. Акрамя таго, у «Камарова» дзейнічаюць уласныя кухня і бар, - тлумачаць свой выбар пляцоўкі арганізатары.

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе стануць «Разбітае сэрца пацана», S°unduk, «Крама».

Фестываль «Пікнік.by» арганізуецца пры падтрымцы паб-клуба «Графіці». Першы фестываль прайшоў у 2009 годзе. У мінулым годзе на Пікнік.by выступілі Akute, «Касіяпея», «Серебряная свадьба», Pomidor/OFF і многія іншыя.

Тыя, каму змена месца правядзення мерапрыемства дастаўляе нязручнасць, могуць здаць квіткі да 21 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках