19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле: Менску трэба супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН

9
Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле: Менску трэба супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН

Еўрапейскі звяз нагадаў кіраўніцтву Беларусі пра неабходнасць выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕЗ Кэтрын Эштан і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле, апублікаванай на сайце Еўракамісіі. У ёй яны падтрымалі прынятую Радай па правах чалавека ААН рэзалюцыю па Беларусі і віталі падаўжэнне мандата спецыяльнага дакладчыка па нашай краіне Міклаша Харашці.

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле заклікалі беларускія ўлады ў поўнай меры супрацоўнічаць з ім.

«Вітаем прыняцце Радай па правах чалавека рэзалюцыі па Беларусі цвёрдай большасцю. Мы адзначаем усё большую падтрымку гэтай ініцыятыве і выказваем падзяку ўсім партнёрам, якія працавалі для яе разам з Еўрапейскім Звязам.

Мы таксама вітаем падаўжэнне мандата спецыяльнага дакладчыка Рады ААН па Беларусі Міклаша Харашці, які будзе працягваць незалежнае і аб'ектыўнае інфармаванне, а таксама распрацоўку рэкамендацый па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Заклікаем беларускія ўлады ў поўнай меры супрацоўнічаць з ім», - гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі Еўрапейскага Звяза выказалі шкадаванне ў сувязі з апошнімі смяротнымі прысудамі ў нашай краіне.

«Мы вельмі шкадуем, што на тым самым тыдні, калі была прынятая рэзалюцыя з асуджэннем смяротнага пакарання, у Беларусі былі вынесеныя яшчэ два смяротныя прысуды. Спадзяемся, што права асуджаных на абскарджанне будзе цалкам ажыццёўлена», - гаворыцца ў дакуменце.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што развіццё адносінаў паміж ЕЗ і Беларуссю абумоўленае прагрэсам Менска ў выкананні прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства правоў чалавека.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках