29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавы забой свіней пад Менскам?

65
Масавы забой свіней пад Менскам?

У Валожынскім раёне адбываецца масавая ўтылізацыя свіней на прыватных падворках.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«У Валожынскім раёне адбываецца масавая ўтылізацыя свіней на прыватных падворках. Да насельніцтва ўладамі не даводзіцца ніякай інфармацыі пра прычыны і пра само захворванне. У месцах, куды яшчэ не дабраліся ўтылізатары, насельніцтва само забівае свіней. У крамах скончылася соль і маразільнікі», - падкрэсліў чытач.

Рэдакцыя сайта charter97.org звярнулася ў Дзяржаўную ветэрынарную інспекцыю. Галоўны кансультант Кірыл Глушчанка адмовіўся паведамляць якую-небудзь інфармацыю.

«Я не ўпаўнаважаны даваць якія-небудзь каментары, тым больш вашаму сайту», - паведаміў ён.

У Маладзечанскай інспекцыі ветэрынарнага нагляду, якая адказвае за санітарны кантроль у тым ліку і на тэрыторыі Валожынскага раёна, таксама адмовіліся паведаміць інфармацыю аб тым, што адбываецца.

Нагадаем, у красавіку гэтага года на свінакомплексе «Усходні», які належыць Баранавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў, быў зафіксаваны вялікі падзеж жывёлы. Мясцовае кіраўніцтва катэгарычна абвяргала любую інфармацыю аб НЗ, але пры гэтым раён свінакомплексу быў ачэплены міліцыяй, а мясцовыя жыхары пацвярджалі, што ажыццяўляецца масавае пахаванне жывёл.

Самай распаўсюджанай версіяй таго, што адбывалася, была эпідэмія афрыканскай чумы свіней, якая фіксуецца ў суседніх краінах. Наяўнасць эпідэміі магла прывесці да забароны паставак беларускага мяса ў Расею.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках