19 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі салідарны з тымі, хто пакутуе ў Беларусі

20
Папа Рымскі салідарны з тымі, хто пакутуе ў Беларусі

Папа Рымскі Францыск заявіў аб сваёй сімпатыі да беларускага народу.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі па выніках сустрэчы апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці з Папам Рымскім.

«Пантыфік папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, а таксама выказаў надзею на тое, што з дапамогай Святога Прастола адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялогу і ўзаемаразумення», - адзначылі ў прэс- службе РКЦ.

Падчас аўдыенцыі пантыфік таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі - накіравання ў краіну кардынала Жана-Луі Тора ў якасці надзвычайнага пасланца на ўрачыстасці ў Будславе. «Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Яго Святасць перадаў сваё блаславенне каталікам Беларусі, якіх ён ведае, як адданых, верных і поўных энтузіязму дзяцей Каталіцкага касцёла пасля вялікіх выпрабаванняў мінулага. Папа папрасіў таксама перадаць прывітанне ўсім беларусам, а асабліва братам з Праваслаўнай царквы», - заявілі ў Рымска-каталіцкай царкве.

Пасланец Папы Рымскага кардынал Жан-Луі Таран 5-6 ліпеня прыме ўдзел у святкаваннях з нагоды 400-годдзя прыбыцця абраза Маці Божай Будслаўскай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках