19 красавiка 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава зможа адабраць любы бізнес «па законе»

74
Дзяржава зможа адабраць любы бізнес «па законе»

«Дэпутаты» прынялі законапраект, які прадугледжвае магчымасць умяшання ўладаў у працу любога АТ.

Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгія Кузняцова, ён быў распрацаваны «ў мэтах абароны правоў і свабод грамадзян Беларусі, у тым ліку мінарытарных акцыянераў». Дакумент, у прыватнасці, перадае прадстаўнікам дзяржавы магчымасць галасаваць на сходах акцыянерных таварыстваў галасамі мінарытарыеў. Так, у тых ААТ, дзе дзяржаўная доля складае 50 і меней адсоткаў, прадстаўнікі дзяржавы змогуць галасаваць на агульным сходзе акцыянераў галасамі, якія належаць мінарытарным акцыянерам, якія маюць права на ўдзел у сходзе і якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку рэгістрацыю для ўдзелу ў ім, перадае БелаПАН.

Акрамя гэтага, законапраект прадугледжвае магчымасць прызначэння дзяржпрадстаўнікоў нават у тыя акцыянерныя таварыствы, створаныя ў працэсе прыватызацыі, у якіх у дзяржавы няма долі. Згодна з дакументам, такія дзяржаўныя прадстаўнікі будуць прызначацца абласнымі, Менскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

У адпаведнасці з законапраектам, дзяржпрадстаўнікі змогуць прыпыняць выкананне рашэнняў агульнага сходу акцыянераў у выпадку, «калі рэалізацыя гэтых рашэнняў супярэчыць грамадскай карысці і бяспецы, наносіць шкоду навакольнамк асяроддзю, ушчамляе правы і абараняемыя законам інтарэсы іншых асоб». Пры гэтым рашэнне аб прыпыненні выканання рашэння агульнага сходу акцыянераў уносіцца дзяржпрадстаўніком акцыянернаму таварыству не пазней за дзень, што ідзе за днём правядзення агульнага сходу, шляхам накіравання яго па факсімільнай сувязі, па электроннай пошце ці іншым даступным спосабам. У месячны тэрмін дня правядзення агульнага сходу акцыянераў, выкананне рашэння якога прыпыненае, абласны, Менскі гарадскі выканаўчы камітэт, якi прызначыў дзяржпрадстаўніка, звяртаецца ў гаспадарчы суд з пазовам аб прызнанні несапраўдным прыпыненага рашэння агульнага сходу акцыянераў.

На думку дзелавой супольнасці, інстытут уладальніцкага нагляду, стварэнне якога прадугледжвае законапраект, фактычна прывядзе да аднаўлення дзеяння ў краіне «залатой акцыі», адмененай ў 2008 годзе.

Старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандр Швец мяркуе, што асноўныя механізмы «залатой акцыі» ў выпадку прыняцця законапраекта зноў запрацуюць.

«Гэта дазволіць блакаваць здзелкі не толькі ў момант іх зараджэння, але і пасля таго як яны адбудуцца. Калі здзелка адмяняецца праз некалькі гадоў - найбольш страшна», - каментаваў раней ён наступствы прыняцця законапраекта.

Прадстаўнікі бізнесу, а таксама міжнародных фінансавых арганізацый неаднаразова звярталіся ва ўрад у сувязі з падрыхтоўкай дадзенага законапраекта. Так, члены Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў звярталіся ў лютым гэтага года да прэм'ер-міністра, выказваючы занепакоенасць падрыхтаваным законапраектам. Акрамя гэтага, па наяўных дадзеных, падобную занепакоенасць выказвалі прадстаўнікі Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC), таксама накіроўвалі лісты на імя прэм'ер-міністра Беларусі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках