20 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Славік з КДБ» пагражае шведскім пілотам

116
«Славік з КДБ» пагражае шведскім пілотам

Удзельнік «плюшавага дэсанту» Томас Мазэці атрымаў ліст з пагрозамі.

Невядомы аўтар, які прадставіўся супрацоўнікам беларускага КДБ, піша, што шведскі пілот неўзабаве можа апынуцца ў турме КДБ у Менску. Тэкст ліста Томас Мазеці перадаў у рэдакцыю charter97.org.

«Прывітанне, Томас. Як твае справы? Я спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе ў Беларусі. Вельмі чакаю гэтага.

Забыўся прадставіцца. Мяне клічуць Слава, але ты можаш клікаць мяне Славік. Я працую ў вельмі добрым месцы. Некаторыя людзі называюць яго «амерыканка». Напэўна, табе пакуль невядома, што гэта значыць, але хутка ты даведаешся пра гэта.

Я чуў, што ў бліжэйшы час ты тут з'явішся. Вельмі хвалююся з-за таго, што ты можаш трапіць у рукі да іншых людзей, а не да мяне. Таму я вырашыў напісаць табе і папрасіць перадаць ім, што ты мой. Мяне тут усе ведаюць як Славіка. Спадзяюся, што хутка пабачымся, маё плюшавае медзведзяня», - піша аўтар ліста.

Томас Мазэці адказаў яму. «Мы ўжо перапісваліся раней, і я вучыў вас добрым манерам. Мы амаль забыліся пра вашае дрэннае выхаванне. Але мы памятаем пра тое, як вы мучыце людзей. Прыйдзе час, і вы заплаціце за гэта», - напісаў ён, адзначыўшы бессэнсоўнасць далейшых пагроз у свой адрас.

Нагадаем, 4 ліпеня мінулага года шведскі самалёт пранік у паветраную прастору Беларусі з боку Літвы. З яго былі скінутыя сотні плюшавых мішак з парашутам, да якіх былі прымацаваныя плакаты з заклікамі забяспечыць свабоду слова і правы чалавека.

Беларускі бок спачатку адмаўляў гэты факт, потым Лукашэнка звольніў камандуючага ВПС і выступіў з пагрозамі ў адрас Літвы. Таксама з Менска выгналі шведскага амбасадара.

Па справе аб «плюшавым дэсанце» былі арыштаваныя грамадзяне Беларусі - фатограф Антон Сурапін, які першым размясціў здымкі медзведзянятаў, і рыэлтар Сяргей Башарымаў, з дапамогай якога шведскія актывісты нібыта здымалі кватэру ў Менску. Іх абвінавацілі ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Абодвум затрыманым пагражала да 7 гадоў пазбаўлення волі. Прыкладна праз месяц пасля арышту іх вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску, аднак вылучаныя абвінавачванні не знялі.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках