29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пеленг» выставілі на продаж

53
«Пеленг» выставілі на продаж

«Раскосмас» разлічвае на поўны кантроль над вядучым праектна-канструктарскім прадпрыемствам Беларусі.

Пра дасягненне дамоўленасці аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе «Пеленга» ўчора паведаміў кіраўнік Федэральнага касмічнага агенцтва Расеі Уладзімір Папоўкін. Ён таксама пацвердзіў, што Расея разлічвае, як мінімум, на блакуючы пакет акцый у ім, перадае ІТАР-ТАСС.

«Беларускае прадпрыемства «Пеленг» мае патрэбу ў гарантаваным супрацоўніцтве і замовах з боку Расеі. Адной з формаў гарантый я бачу ўваходжанне ў статутны капітал, па меншай меры, не менш, чым блокпакет», - сказаў Уладзімір Папоўкін

Ён адзначыў, што беларускае прадпрыемства займаецца распрацоўкай і вырабам аптычных сістэм, у тым ліку для космасу. Гэта - аб'ектывы, розныя датчыкі. Паводле яго слоў, «прадпрыемства мае патрэбу ў гарантаваных замовах з боку Расеі. Адной з формаў такой гарантыі павінен быць ўдзел Расеі ў асноўных фондах у гэтым прадпрыемстве».

Кіраўнік «Раскосмасу» паведаміў, што на перамовах у Менску трэба будзе абмеркаваць пытанні аб тым, якія будуць долі бакоў у сумесным прадпрыемстве, аб яго кошце, аб тым, якія замовы будзе выконваць прадпрыемства.

ААТ «Пеленг» - вядучае праектна-канструктарскае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь у галіне оптыка-электроннага прыборабудавання. Яно створана ў 1974 годзе.

У 2003 годзе ААТ «Пеленг» уключана ў Рэестр высокатэхналагічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі відамі дзейнасці ААТ «Пеленг» з'яўляюцца ажыццяўленне НДВКП і выраб навукаёмістай оптыка-электроннай прадукцыі для шырокага прымянення.

У прыватнасці, прадпрыемства з'яўляецца адзіным пастаўшчыком сістэм кіравання агнём для расейскіх танкаў Т-90 і баявой машыны падтрымкі танкаў. Пры пасярэдніцтве «Белтэхэкспарту» і «Расабаронэкспарту», якія кантралююць гандаль прадуктамі ВПК, «Пеленг» удзельнічае ў мадэрнізацыі сістэм кіравання агнём савецкай бронетэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні многіх краін свету. Эксперты неаднаразова выказвалі здагадку, што беларускае прадпрыемства прымае актыўны ўдзел і ў супрацоўніцтве з краінамі-ізгоямі.

«Раскосмас» даўно заяўляў пра намер купіць беларускае прадпрыемства. Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка казаў пра прапановы, якія паступілі ад расейскага агенцтва яшчэ ў жніўні 2012 года. Праўда тады «Раскосмас» хацеў купіць толькі 48 адсоткаў акцый прадпрыемства.

Пра працяг перамоваў на тэму прыватызацыі «Пеленга» ён заяўляў і ў мінулым месяцы, вярнуўшыся з Масквы. «Што тычыцца «Інтэграла», «Гродна Азот», «Пеленг» - усё рухаецца, створаныя рабочыя групы. Па МАЗе-КамАЗе мы дамаўляемся, па МЗКЦ ёсць розныя варыянты», - сказаў тады Уладзімір Сямашка журналістам.

Ён нагадаў, што ў канцы 2012 года Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб рэалізацыі інтэграцыйных праектаў у рамках «саюзнай дзяржавы». Першапачаткова абмяркоўвалася 8-9 праектаў, пазней пералік быў скарочаны да пяці.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках