25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макеяўскія дыпламаты ў Швецыю не едуць

4
Макеяўскія дыпламаты ў Швецыю не едуць

Вяртанне беларускіх дыпламатаў у Швецыю залежыць ад некалькіх абставінаў.

Пра гэта 28 чэрвеня заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БелаПАН.

«Гэтае пытанне трэба разглядаць у комплексе. Зараз у сістэме МЗС праходзіць аптымізацыя. З іншага боку, мы будзем улічваць узровень адносін як у цэлым (з Еўропай), так і з канкрэтнай краінай (Швецыяй) у прыватнасці», - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, вясной гэтага года беларускі бок прыняў станоўчае рашэнне адносна просьбы шведскага боку аб акрэдытацыі ў Менску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі.

«Беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасць шведскага дыпламата ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года і накіраваная на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё гуманітарных, міжасобасных кантактаў, узаемадзеянне ў галіне экалогіі і тэхнічнай дапамогі», - заявіў 9 красавіка прадстаўнік МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Амбасада Швецыі ў Менску зачынілася 30 жніўня 2012 года. Гэтаму папярэднічала рашэнне ўладаў Беларусі аб непадаўжэнні акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага амбасадара Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм. У выніку цяпер функцыі амбасады Швецыі ў Менску выконвае дыппрадстаўніцтва Эстоніі, а беларускай у Стакгольме - амбасада Латвіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках