16 красавiка 2024, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкае УУС апраўдваецца за зачыстку ў Пінску

196
Брэсцкае УУС апраўдваецца за зачыстку ў Пінску

УУС Брэсцкага аблвыканкама абяцае расследаваць дзеянні міліцыі пры затрыманні гандляроў-пенсіянераў каля пінскага рынку.

Паведамленне пра інцыдэнт з'явілася на сайце прэс-службы ведамства ўчора ўвечары. Раней у ГАУС Пінска сайту charter97.org факт затрымання гандляроў на рынку горада абвяргалі.

«Участковым інспектарам міліцыі Пінскага ГАУС у ходзе выканання сваіх паўсядзённых службовых абавязкаў 7 ліпеня 2013 года тройчы наведвалася тэрыторыя, якая прылягае да дома 118 па вуліцы Брэсцкай у Пінску, дзе грамадзяне рэгулярна спрабуюць весці гандаль прадуктамі харчавання з зямлі (у месцы забароненым заканадаўствам). З грамадзянамі, якія гандлявалі, тройчы праводзіліся прафілактычныя размовы: была растлумачаная адміністрацыйная адказнасць за дадзенае правапарушэнне. Каля 15.00 ужо ў чацвёрты раз участковы выявіў парушэнне правілаў гандлю на дадзеным месцы. Ён сумесна з двума дзяжурнымі нарадамі палка ППСМ прыняў меры па спыненні адміністрацыйных правапарушэнняў і затрыманні правапарушальнікаў, якія аказалі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле дадзеных УУС Брэсцкай вобласці, былі затрыманыя 3 чалавекі: мужчына 1957 года нараджэння, і дзве жанчыны 1949 года нараджэння. У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 23.3 КаАП Рэспублікі Беларусь («Умяшанне ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні»). 9 ліпеня ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь. У адносінах да жанчын складзеныя адміністрацыйныя пратаколы на падставе ч. 8 арт.12.17 («Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву») і 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў») КаАП Рэспублікі Беларусь. Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях накіраваныя ў суд.

«УУС Брэсцкага аблвыканкама будзе праведзеная праверка абгрунтаванасці прынятых мер з боку супрацоўнікаў пінскай міліцыі ў дачыненні да затрыманых асоб і дадзеная адпаведная прававая ацэнка», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках