29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікетам супраць авіябазы

49
Пікетам супраць авіябазы

БНФ збіраецца публічна пратэставаць супраць расейскай ваеннай авіяцыйнай базы ў Беларусі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскіх ваенных баз, перадае «Радыё Свабода».

Янукевіч хоча пікетаваць амбасаду Расеі 29 ліпеня. Акцыя будзе прымеркаваная да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня.

«Дваццаць тры гады таму Беларусь абвясціла свету пра дзяржаўны суверэнітэт краіны. Беларусы вельмі выразна заявілі, што надалей не жадаюць абараняць чужыя інтарэсы. А цяпер нашу зямлю, як гэта неаднаразова здаралася ў мінулыя стагоддзі, хочуць ізноў зрабіць арэнай супрацьстаяння замежных дзяржаў. Размяшчэнне на нашай зямлі новых ваенных аб'ектаў замежнай краіны - упершыню з моманту аднаўлення нашай дзяржаўнасці ў 1990 годзе - з'яўляецца той рысай, якую катэгарычна нельга пераходзіць, - кажа Янукевіч. - Таму што ў адваротным выпадку беларусы стануць закладнікамі геапалітычных гульняў Крамля, і расплачвацца за такое рашэнне прыйдзецца не толькі нам, але і нашым дзецям».

Менгарвыканкам павінен даць адказ на заяўку да 24 ліпеня.

У красавіку міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што да 2015 года Масква плануе размясціць на беларускай тэрыторыі сваю авіябазу для абароны паветраных межаў «саюзнай дзяржавы».

Расейская авіябаза будзе базавацца ў Лідзе і пачне дзейнічаць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта пазней паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расеі Віктар Бондараў.

На першым этапе стварэння авіябазы, у 2013 годзе, мяркуецца стварыць авіяцыйную камендатуру і паставіць на дзяжурства на беларускай тэрыторыі некалькі расейскіх самалётаў-знішчальнікаў СУ-30.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках