28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў за ўсталёўку помніка кампазітару Манюшке

7
Пачаўся збор подпісаў за ўсталёўку помніка кампазітару Манюшке

У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў у падтрымку ідэі ўсталяваць у Менску помнік кампазітару Станіславу Манюшке.

Петыцыя адрасаваная Старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Ладуцьку М.А.

Аўтары звароту просяць усталяваць помнік вялікаму менчуку - кампазітару Станіславу Манюшке.

«Мы перакананыя, што 200-годдзе нашага вялікага земляка, сусветна вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі, павінна быць адзначана цэлым шэрагам юбілейных мерапрыемстваў, у тым ліку ўсталёўкай годнага помніка. Найлепшым месцам для помніка, на думку большасці экспертаў, з'яўляецца сквер на пл. Свабоды ў Менску, тварам да гасцініцы «Еўропа», гаворыцца ў звароце.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках