16 красавiка 2024, aўторак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на «замежных агентаў» у Беларусі

76
Паляванне на «замежных агентаў» у Беларусі

Беларускую пенсіянерку асудзілі за атрыманне замежнай дапамогі з мэтай «змены рэжыму».

Першамайскі суд Менска вынес рашэнне пра штраф яшчэ 12 чэрвеня. Пастанова падпісаная суддзёй Леанідам Ярмоленкавым. Згодна з дакументам, пенсіянерцы Таццяне Зялко прыйдзецца выплаціць штраф у памеры 5 мільёнаў рублёў.

«Таццяна Зялко на працягу доўгага часу ажыццяўляла дзейнасць па арганізацыі і правядзенню палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва», - гаворыцца ў пастанове суда.

Таксама ў дакуменце гаворыцца пра тое, што пенсіянерка вяла дзейнасць, накіраваную на дасягненне палітычных мэтаў і змены існуючага рэжыму. У віну Таццяне Зялко суд паставіў тое, што яна звярталася да міжнародных органаў з просьбай аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 19 снежня 2010 года, і заклікала да ўвядзення санкцый супраць «шэрагу дзяржаўных служачых».

Падставай да судовага працэсу стала затрыманне Таццяны Зялко 25 сакавіка 2013 года каля Славацкай амбасады ў Менску.

«Пры выхадзе з яго мы былі затрыманыя прыкладна 20 супрацоўнікамі розных праваахоўных структур. Кіраваў той аперацыяй маёр ДФР КДК. Але таксама там былі і супрацоўнікі крымінальнага вышуку і амапаўцы. Пры сабе ў мяне была валюта, 1453,25 еўра, а ў майго сына - працоўны ноўтбук. Мяркуючы па ўсім, за грашыма і палявалі прыкладна 2 узвода бравых ахоўнікаў правапарадку. Пасля традыцыйнай і непрацяглай размовы нас правялі ў адзін з двух мікрааўтобусаў, на якіх, мяркуючы па ўсім, уся гэтая плойма і прыехала», - распавяла пенсіянерка у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Охота на «иностранных агентов» в Беларуси
Охота на «иностранных агентов» в Беларуси
Охота на «иностранных агентов» в Беларуси
Охота на «иностранных агентов» в Беларуси

Затрыманых даставілі ў аддзяленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў у Менску.

«Нас з сынам развялі па паверхах і пачалі задаваць розныя пытанні. Сам допыт доўжыўся 4,5 гадзіны. Ад нас спрабавалі ўсімі сіламі выманіць прызнанне, што грошы мы атрымалі непасрэдна ў амбасадзе. Прычым спосабы былі вельмі экзатычнымі: напрыклад, была такая пагроза - «зняць адбіткі пальцаў у амбасадара». Допыты скончыліся цалкам прадказальным вынікам - адабраннем ноўтбука і грашовых сродкаў», - кажа Таццяна Зялко.

Пенсіянерка патлумачыла, што на пасяджэнні суда яна не прысутнічала, так як працэс некалькі разоў пераносілі і спецыяльна прызначылі на той час, калі яна адсутнічала ў краіне.

Кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак упэўнены, што суд вынес незаконнае вызначэнне.

Што цікава, дакументы, якія былі прадастаўленыя ў судзе, пацвердзілі, што тайнае сачэнне за жанчынай вялася задоўга да яе затрымання 25 сакавіка 2013 года. Адсочваліся ўсе яе візіты і кантакты», - сказаў Алег Волчак сайту charter97.org.

Праваабаронца разглядае справу Таццяны Зялко ў адной звязцы са справай Андрэя Гайдукова, якога нядаўна асудзілі ў Віцебску і лічыць, што беларускія ўлады рыхтуюць глебу для прыняцця аналага расейскага закона аб «замежных агентах».

«Улады спрабуюць адбіць у людзей нават жаданне супрацоўнічаць з замежнымі праваабарончымі і дабрачыннымі арганізацыямі і фондамі. Яны спрабуюць знізіць актыўнасць грамадзянскай супольнасці, моладзі падчас эканамічнага крызісу. Гэтыя дзве справы - не выпадковыя. Улады ўводзяць новыя метады вядзення барацьбы супраць сваіх апанентаў і глядзяць на рэакцыю ўнутры краіны і за мяжой. Не выключаю, што ў Беларусі можа быць уведзены аналаг расейскага закона аб «замежных агентах», пад дзеянне якога можа патрапіць любы грамадзянін альбо арганізацыя, якія супрацоўнічаюць з замежнікамі», - сказаў праваабаронца.

Таццяна Зялко - старшыня ініцыятывы па стварэнню арганізацыі беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне». Яе сын Аляксандр Зялко, які таксама быў затрыманы 25 сакавіка, - адказны сакратар гэтай арганізацыі.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках