25 красавiка 2024, Чацвер, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі бізнес Дзімы Лукашэнкі

102
Вялікі бізнес Дзімы Лукашэнкі

Будаўніцтва найбуйнейшага бізнес-цэнтра «Green City» у Менску вядзе кампанія, якая належыць Змітру Лукашэнку.

Пра гэта піша TUT.by. Паводле інфармацыі партала, Прэзідэнцкі спартыўны клуб Змітра Лукашэнкі з'яўляецца сузаснавальнікам СТАА «ЕўраСтэпГруп». Менавіта гэтая кампанія выступае забудоўшчыкам аб'екта.

Як паведамляе сайт кампаніі, партнёрамі СТАА «ЕўраСтэпГруп» з'яўляюцца расейскія гандлёвыя кампаніі ТАА «ЕўраТрэйд» і ЗАТ «Гандлёвы дом РБ», ТАА «Евростэп», якая займаецца грузаперавозкамі па еўрапейскай частцы Расеі і Беларусі, домабудаўнічая кампанія ТАА «Златастрой» і беларуская будаўнічая кампанія СТАА «Магнус груп».

Узначальвае СТАА «ЕўраСтэпГруп» былы суддзя Менгарсуда Віктар Усік.

Бізнес-цэнтр «Green City» агульнай плошчай 83 000 м.кв. і коштам больш за 110 млн. даляраў размешчаны ў мікрараёне «Каменная Горка» на скрыжаванні вул. Прытыцкага і вул. Кунцаўшчына. Завяршэнне будаўніцтва плануецца на першы квартал 2014 года.

Будоўля ўжо прыцягвала ўвагу з-за пажару. Будынак загарэўся 4 ліпеня. Тады гэтую будоўлю назвалі праектам алігарха Юрыя Чыжа, таму што будавала аб'ект кампанія «Магнус груп», створаная на базе філіяла «Будаўнічае ўпраўленне» ТАА «Трайпл» і літоўскіх будаўнічых арганізацый. Фармальна, каля двух гадоў (пасля ўвядзення санкцый ЕЗ) «Магнус груп» і ТАА «Трайпл» ужо нішто не звязвае.

Цяпер высвятляецца, што ў якасці «сацыяльнага інвестара» ў праекце засвяціўся і Зміцер Лукашэнка.

Прэзідэнцкі спартыўны клуб - рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне, створана ў ліпені 2005 года для падтрымкі фізкультурна-аздараўленчага руху ў краіне. На справе, арганізацыя існуе толькі для працаўладкавання Змітра Лукашэнкі, сярэдняга сына беларускага кіраўніка, пад дахам якой ён і яго кампаньёны займаюцца бізнесам. Напрыклад, рэкламай ПВУП «Першая ўзорная друкарня», які належыць клубу, вымушана было займацца кіраўніцтва «Белдзяржхарчпрама».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках