25 красавiка 2024, Чацвер, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціхі бізнес клана Лукашэнкі

58
Ціхі бізнес клана Лукашэнкі

Чаму імя сярэдняга сына кіраўніка рэдка з'яўляецца ў СМІ?

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, пракаментаваў сайту charter97.org будаўніцтва буйнога бізнес-цэнтра ў Менску. Як стала вядома некалькі дзён таму, яно вядзецца кампаніяй, якая належыць сярэдняму сыну беларускага дыктатара - Змітру Лукашэнку.

«Калі да бізнесу далучаюцца структуры, профілем якіх не з'яўляецца непасрэдна бізнес, напрыклад «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», то, як мінімум, ёсць падазрэнні, што там могуць лабіраваць пэўныя інтарэсы. Наўрад ці праводзіўся адкрыты тэндэр гэтай будоўлі - усё гэта праходзіла ў закрытым рэжыме. І калі там пад пратэкцыяй з'яўляецца чалавек з сям'і Лукашэнкі, то, як правіла, у такім выпадку прысутнічае карупцыя», - перакананы палітык.

Ён падкрэсліў, што ў краіне адсутнічае парламенцкі і грамадскі кантроль, а таксама кантроль з боку Генеральнай пракуратуры, МУС і Камітэта дзяржкантролю над такімі схемамі.

«З улікам таго, што па законе пракуратура павінна рэагаваць на падобныя публікацыі, то, можа быць, гэта нейкім чынам падштурхне яе больш уважліва паглядзець на гэты камерцыйны праект. Наогул у сям'і Лукашэнкі існуе падзел: Віктар адказвае за бяспеку, а Зміцер займаецца такога роду праектамі. Таму адзін можа пазіцыянаваць сябе публічна, як куратар сілавых структур. Другі ж звязаны з бізнесам, а бізнес любіць цішыню», - лічыць лідар АГП.

Ён упэўнены, што менавіта таму мы не бачым Змітра Лукашэнку на экранах, ён імкнецца быць у кулуарах.

«Нам ужо вядома, што «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» мае пэўнае дачыненне да праекта па стварэнні гольф-клуба, а гэта багаты і няпросты праект. Таксама не варта забываць «Спорт-пары» і латарэі. Але ўсё гэта толькі тое, што прасочваецца - а колькі інфармацыі не даходзіць грамадзян. І трэнд клана Лукашэнкі будзе толькі пашырацца. Калі ў бліжэйшы час у Беларусі не будуць свабодныя выбары, і не будзе створаная хаця б маленькая сістэма процівагі, то мы маем усе шанцы прачнуцца ў краіне, якая належыць кітайскім камуністам, расейскім алігархам і адной беларускай сям'», - заявіў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, будаўніцтва найбуйнейшага бізнес-цэнтра «Green City» у Менску вядзе кампанія, якая належыць Змітру Лукашэнку.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках