29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты ў Кіеў будуць лётаць часцей

4
Самалёты ў Кіеў будуць лётаць часцей

З 27 ліпеня 2013 года Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае частату палётаў ва ўкраінскую сталіцу да 2 рэйсаў штодня.

Дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца ў суботу і нядзелю ўвечары пераважна на самалётах CRJ-100/200, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязанае з павышэннем попыту на авіяпералёты паміж Менскам і Кіевам у людзей, якія аддаюць перавагу эканоміць час у шляху, у тым ліку ў прадстаўнікоў бізнес-патоку Беларусі і Украіны.

Акрамя таго, чакаецца рост колькасці пасажыраў, якія вандруюць з Кіева праз Менск па сетцы маршрутаў «Белавія». Таксама палепшацца стыкоўкі беларускіх рэйсаў у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» з украінскімі авіяперавозчыкамі, што дазволіць хутчэй дабрацца да любога аэрапорта Украіны.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» таксама працягвае ў летнім сезоне выконваць рэгулярныя рэйсы ў Сімферопаль.

Месяц таму прэс-служба кампаніі ўжо паведамляла пра тое, што самалёты з Менска будуць лётаць ва ўкраінскую сталіцу 12 разоў на тыдзень. Цяпер іх колькасць вырасла да 14.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках