19 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы паварот у справе «Экамедсервіса»

65
Новы паварот у справе «Экамедсервіса»

Хірург рабіў аперацыю Юліі Кубаравай у «Экамедсервісе» пасля двух аперацый на асноўным месцы працы.

Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Пасля праверак, якія пракуратура правяла ў беларускіх медустановах, высветлілася, што высокі каэфіцыент сумяшчальніцтва нярэдка вядзе да празмерных нагрузак на спецыялістаў, у тым ліку і на тых, чыя дзейнасць звязаная з павышанай рызыкай для жыцця і здароўя пацыентаў.

«Напрыклад, загадчык аддзела пластычнай і эстэтычнай хірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска 26 сакавіка 2013 года па месцы асноўнай працы выканаў дзве аперацыі агульнай працягласцю больш за пяць гадзін. Пасля заканчэння працоўнага дня (з 17.00 да 20.00) ім праведзеная пластычная аперацыя ў СТАА «Экамедсервіс - Медыцынскі цэнтр» пацыентцы, якая пасля памерла», - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Там нагадалі, што трагічны інцыдэнт у СТАА «Экамедсервіс - Медыцынскі цэнтр» паслужыў падставай для актывізацыі Міністэрствам аховы здароўя работы па кантролі за выкананнем суб'ектамі прыватнай формы ўласнасці ліцэнзійных патрабаванняў. У красавіку бягучага года міністэрства правяло праверку выканання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў пры ажыццяўленні медыцынскай дзейнасці ў частцы работ і паслуг па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі ў 25 медыцынскіх цэнтрах. Па іх выніках шэсць прадпрыемстваў пазбаўленыя ліцэнзій, а ў адрас сямі - вынесеныя загады аб ліквідацыі выяўленых недахопаў у аказанні анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі.

Нагадаем, пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Па словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест пакладзеных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устрывожаных бацькоў пацыенткі.

Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння яе стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Пасля таго, як Лукашэнка запатрабаваў «самых жорсткіх» мер у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра, было прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 КК Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Як мяркуецца, прычынай смерці 23-гадовай Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі стала няспраўнасць абсталявання. У рамках расследавання крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» першапачаткова былі затрыманыя пяць чалавек.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках