28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна

27
Арыштаваны кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна

Генеральнай пракуратурай распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Менска.

Упраўленнем па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры ва ўзаемадзеянні з ГУБЭЗ МУС праведзеная праверка, па выніках якой распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Менска па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ) і ч.2 арт.427 КК (службовы падлог), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Устаноўлена, што ён, займаючы раней пасаду дырэктара ААТ «Строммаш», з мэтай стварэння бачнасці паспяховай працы узначаленага ім таварыства ў 2011 годзе даваў указанні падначаленым складаць фіктыўныя дакументы па апрыходаванні і адгрузцы прадукцыі.

З прычыны гэтага ў справаздачы ААТ «Строммаш» аб вытворчасці прамысловай прадукцыі быў неабгрунтавана ўключаны кошт нявырабленых вырабаў, што дазволіла нібыта выканаць паказчыкі па росце аб'ёмаў вытворчасці таварнай прадукцыі, хоць фактычна аб'ём вытворчасці не адпавядаў планавым заданням.

«Названымі дзеяннямі ААТ «Строммаш» нанесены ўрон у выглядзе залішне налічаных заработнай платы, прэмій, падатку на дадатковую вартасць на суму больш за 48 млн. рублёў, а таксама адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на суму больш за 6 млн. рублёў», - гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Акрамя таго, ён, будучы кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Менска, у пачатку 2013 года, кіруючы службовым аўтамабілем, здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога аўтамабілю прычыненыя механічныя пашкоджанні. З мэтай утойвання дадзенага факту ім дырэктару падкантрольнага прадпрыемства было дадзенае ўказанне адрамантаваць аўтамабіль. Расходы па рамонце ў суме больш за 14 млн. рублёў былі аднесеныя на затраты прадпрыемства.

«Такім чынам, названай службовай асобай, якая займае адказнае становішча, здзейсненыя дзеянні з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам і падрыў аўтарытэту органаў дзяржаўнай улады і кіравання», - адзначаюць у пракуратуры.

Крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь для арганізацыі папярэдняга расследавання і ўзятая Генеральнай пракуратурай на кантроль.

Нагадаем, арышты высокапастаўленых прадстаўнікоў улады здараюцца ў Беларусі даволі часта. Найбольш гучныя - гэта справы з удзелам старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктарa Піліпца, намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўгена Палудня, начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава. Таксама на карупцыйных злачынствах часта трапляюцца «дэпутаты» ўсіх узроўняў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках