29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гармідар у паштовых аддзяленнях Менска (Відэа)

149

Супрацоўнікі аддзяленняў кажуць, што ўсе звольніліся, а кіраўніцтва вінаваціць менчукоў.

Усё часцей жыхары сталіцы паведамляюць пра неверагодна доўгія чэргі ў некаторых паштовых аддзяленнях сталіцы. За пенсіяй або бандэроллю стаяць прыходзіцца па некалькі гадзін. Пра праблему, якую яшчэ ў мінулым месяцы ўзняў сайт charter97.org, учора распавёў і афіцыйны тэлеканал ОНТ.

Сярэдзіна працоўнага дня, а ў паштовым аддзяленні па вуліцы Лабанка чарга. З чатырох вокнаў працуе толькі адно.

«Я разумею, заробкі маленькія, працаваць ніхто не хоча, але з людзьмі таксама так нельга», - абураецца пенсіянерка.

«У нас усё звольніліся. Таму што не вытрымліваюць: ні нагрузкі, ні зарплаты - нічога», - кажа працаўніца аддзялення.

Побач аб'ява аб наборы спецыялістаў. Вучням прапануюць крыху больш за мільён рублёў, у перспектыве - да чатырох.

Кіраўніцтва пошты сцвярджае, што справа не толькі ў кадрах. Хоць гэтым летам на пошце прапанавалі падпрацаваць нават маладым людзям са студэнцкіх атрадаў...

«Чэргі з'яўляюцца ў сувязі з тым, што ідзе нераўнамернасць плацяжоў, - растлумачыў Віктар Бутрым, начальнік вытворчасці «Менскай пошты». - Людзі імкнуцца здзяйсняць плацяжы ў перыяд з 20 па 25 чысло кожнага месяца, вось і ўзнікаюць пэўныя праблемы. Але мы развіваем сетку безнаяўных плацяжоў. У нас ўсталяваныя інфакіёскі.

Поўная адсутнасць людзей каля апаратаў супрацоўнікаў пошты засмучае. Новым тэхналогіям пакуль гатовыя даверыцца не ўсе».

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках