16 красавiка 2024, aўторак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паказаў Мадура і Сайнясону беларускі неліквід

145
Лукашэнка паказаў Мадура і Сайнясону беларускі неліквід

У Менску прайшоў парад, прысвечаны афіцыйнаму «дню незалежнасці».

У якасці ганаровых гасцей на ім прысутнічалі прэзідэнты Лаоса і Венесуэлы - Цюмалі Сайнясон і Нікалас Мадура, перадае «Інтэрфакс».

У ваенным парадзе былі задзейнічаныя больш за тры тысячы вайскоўцаў і каля 150 адзінак баявой тэхнікі.

У прыватнасці, у мерапрыемстве, кошт якога незалежныя эксперты ацанілі ў 300 тысяч даляраў, прынялі ўдзел выхаванцы Менскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі, ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У парадзе прымаюць удзел ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, 86-й і 85-й брыгад сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты і зводны аркестр Узброеных сіл. Акрамя таго, па вуліцах Менска прамаршыравалі 170 вайскоўцаў парашутна-дэсантнага палка раскватараванай у Пскове 76-й дывізіі ВДВ Узброеных сіл Расеі, піша БелТА.

Услед за ваенным парадам на праспект выйшлі калоны тэхнікі - грузавікі, трактары, камбайны, экскаватары, пагрузчыкі, аўтакраны, пасажырскія аўтобусы, кар'ерныя самазвалы і іншая тэхніка, пра праблемы з рэалізацыяй якой раней заяўлялі ўлады.

Пасля дэманстрацыі дасягненняў народнай гаспадаркі перад трыбунамі прайшлі шчаслівыя фізкультурнікі, якія дэманстравалі поспехі краіны ў сферы фізкультуры і спорту, а таксама поспехі ў цэлым. Усяго ў спартыўным шэсці прынялі ўдзел звыш 2 тысяч чалавек, перадае тэлеканал «Беларусь 1».

Перад удзельнікамі параду выступіў беларускі кіраўнік, які зноў заявіў пра знешнія пагрозы і дыктат.

«Новае тысячагоддзе не прынесла чалавецтву міру і спакою. Мы па-ранейшаму назіраем дыктат шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, праяву міжнароднага тэрарызму.

У якасці інструментаў аказання ціску выкарыстоўваюцца не толькі сілавыя метады, але і эканамічны дыктат, і інфармацыйныя войны.

Спрабуюць на трываласць і нашу краіну. Аднак адзінства, мудрасць і сіла беларускага народа неаднаразова паказвалі: любыя спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў нашай краіне не маюць ні адзінага шанцу», - сказаў Лукашэнка.

З-за рэпетыцыі парада ДАІ перакрыла цэнтр Менска і забараніла ўладальнікам аўтамабіляў паркаваць іх на некаторых вуліцах. Таксама аўтааматараў просяць «захоўваць павышаную пільнасць».

У Менску прайшоў парад, прысвечаны афіцыйнаму «дню незалежнасці». Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках