20 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ўводзіць татальны кантроль на мяжы з Беларуссю

2
Латвія ўводзіць татальны кантроль на мяжы з Беларуссю

Харчова-ветэрынарная служба Латвіі ўзмацніла кантроль на дзяржаўнай мяжы, каб не дапусціць пападання афрыканскай свіной чумы з Беларусі.

Пра гэта ў аўторак заявілі прадстаўнікі кіраўніцтва ПВС, піша rus.delfi.lv.

Адно з мерапрыемстваў, пры дапамозе якога плануецца змагацца з магчымым распаўсюджваннем афрыканскай свіной чумы на тэрыторыі Латвіі, - пабудова плота ўздоўж мяжы краіны. Плануецца, што плот стане непераадольнай перашкодай для кабаноў хворых афрыканскай чумой.

Плот, выдаткі на пабудову якога пакрые ЕЗ, будзе размешчаны ўздоўж межаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі з Расеяй і Беларуссю. Па словах кіраўніка ПВС Марыс Балодзіса, кошт такой вялікай пабудовы - немалы, і менавіта таму вырашана папрасіць дадатковае фінансаванне ў ЕЗ. «Для Літвы гэта можа абысціся ў 10 млн. еўра. Для нас - не менш», - паказаў Балодзіс.

Назіранні сведчаць пра тое, што тэмпы распаўсюджвання свіной чумы складаюць прыкладна 40 кіламетраў у год, і сёння гэтая хвароба ўжо наблізілася да ЕЗ - канстатаваныя выпадкі заражэння ў Беларусі і Расеі.

«Цяпер мы гаворым пра сур'ёзную пагрозу», - адзначыў намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага нагляду ПВС Эдвінс Альшэўскіс, дадаўшы, што пакуль няма інфармацыі аб заражэннях свіной чумой ў непасрэднай блізкасці да мяжы Латвіі.

Альшэўскіс адзначыў, што ўзмоцнены кантроль на латвійскай-беларускай і латвійска-расейскай межах будзе ажыццяўляцца 24 гадзіны ў суткі. Самая галоўная рызыка, па меркаванні прадстаўніка ПВС - нелегальны ўвоз прадукту на тэрыторыю Латвіі. Таму цяпер багаж людзей, якія перасякаюць мяжу, даглядаюць у 100-адсоткавым аб'ёме, а не выбарачна, як раней.

Паведамляецца, што афрыканская свіная чума пакуль не ўяўляе небяспекі для чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках