25 красавiка 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы знялі відэа пра «снежнага чалавека»

23
Канадцы знялі відэа пра «снежнага чалавека»

Шлюбная пара на прагулцы ў лесе ўбачыла істоту незвычайнага выгляду, падобную на няўлоўнага «еці».

Меркаванага «снежнага чалавека», існаванне якога пакуль не даказанае, яны ўбачылі, стоячы на гары ў лясах непадалёк ад горада Мішн у Брытанскай Калумбіі, піша Huffington Post.

На відэа, размешчаным на YouTube 24 ліпеня, малпападобная пакрытая густой поўсцю істота высокага росту паказваецца прыкладна на 20 секунд, пасля чаго хаваецца ў зарасніках. Пацверджання сапраўднасці відэазапісу, зразумела, няма.

Як і ва ўсіх папярэдніх выпадках здымак верагоднага снежнага чалавека, малюнак размыты, а перамяшчэнні «еці» знятыя на такой вялікай адлегласці, што разгледзець яго падрабязна немагчыма, піша NEWSru.com.

З таго часу, як ролік быў выкладзены на YouTube, яго прагледзелі больш за 250 тысяч разоў. У той жа час незразумела, калі менавіта быў зняты кліп.

Дзякуючы гэтым кадрам у аматараў крыптазаалогіі, якая вывучае жывёл, якія лічацца легендарнымі або неіснуючымі, магчыма, з'явілася надзея нарэшце знайсці доказы пражывання еці ў лясах Паўночнай Амерыкі.

На думку людзей, якія вераць у існаванне бігфута, снежны чалавек уяўляе сабой млекакормячае, падобнае на чалавекападобную малпу. Па версіі крыптазаолагаў, ён жыве ў лясах Паўночна-Ціхаакіянскага рэгіёну Паўночнай Амерыкі. Аднак снежнага чалавека відавочцы час ад часу нібыта бачаць і ў іншых частках свету.

Звычайна яго апісваюць як вялікага валасатага гамініда, які перасоўваецца на двух нагах. Навукоўцы лічаць, што еці не існуе, паказваючы ў якасці доваду, што такая істота не магла б выжыць утойліва, так як для падтрымання колькасці папуляцыі патрэбная вялікая колькасць асобін.

Паводле апісанняў сведак, якія нібыта бачылі снежнага чалавека, ён падобны на вялікую чалавекападобную малпу ростам. Яго рост складае ад 1,8 да 3 метраў, вага па знешнім выглядзе дасягае 200 кілаграмаў. Поўсць можа быць цёмна-карычневай, цёмна-рудай або шэрай. Жывёла пакідае сляды вялікага памеру, з-за чаго і атрымала мянушку бігфут («вялікая нага»). На думку крыптазаолагаў, снежны чалавек вядзе начны лад жыцця, таму ён і няўлоўны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках