25 красавiка 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік арганізацыі беларусаў у Латвіі аказаўся супрацоўнікам КДБ

13
Кіраўнік арганізацыі беларусаў у Латвіі аказаўся супрацоўнікам КДБ

Дэпутат Даўгаўпілскай гарадской думы Барыс Іваноў быў супрацоўнікам савецкага КДБ.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў латвійскі Цэнтр па дакументаванні наступстваў таталітарызму. Ён падаў пацверджанне таго, што Барыс Іваноў быў супрацоўнікам спецслужбаў СССР. Згодна з законам Латвіі, ён не меў права атрымліваць грамадзянства краіны і прымаць удзел у выбарах. Цяпер яго справа знаходзіцца ў пракуратуры, якая будзе весці праверку не менш за два месяцы, піша партал delfi.lv.

Шэраг партый ужо падалі ў Генеральную пракуратуру краіны заяву з просьбай распачаць крымінальную справу па факце парушэння Закона аб выбарах у Даўгаўпілсе. Сутнасць заявы зводзіцца да таго, што дэпутат схаваў ад Цэнтрвыбаркама факт працы ў КДБ у савецкі час, дзе даслужыўся да капітана, пішуць grani.lv.

Барыс Іваноў з'яўляецца кіраўніком Беларускага культурнага і адукацыйнага таварыства «Уздым», які супрацоўнічае з афіцыйнымі беларускімі ўладамі.

У выпадку, калі суд канстатуе, што экс-дэпутат свядома падаў недакладныя звесткі пра сябе і такім чынам неабгрунтавана атрымаў латвійскае грамадзянства, па пастанове суда ён яго пазбаўляецца.

Фота: grani.lv

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках